Новости / Политика

Мікалая Статкевіча можна павіншаваць тэлеграмай з днём нараджэння

11.08.2014, 12:33 / remove_red_eye 125 / chat_bubble

Экс-кандыдату на пасаду прэзідэнта і палітвязню Мікалаю Статкевічу 12 жніўня спаўняецца 58 гадоў.

Павіншаваць Міколу можна, даслаўшы тэлеграму па адрасе:  212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, турма № 4, Статкевічу Мікалаю Віктаравічу.

Нагадаем, ён адзіны кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года, які дасюль знаходзіцца ў зняволенні. 

У маі 2011 года Статкевіч быў абвінавачаны ў арганізацыі масавых беспарадкаў 19 снежня і асуджаны да шасці гадоў пазбаўлення волі.

РЕКЛАМА

Аляксандр Лукашэнка некалькі разоў заяўляў, што палітычныя апаненты, якія знаходзяцца ў зняволенні, напісаўшы прашэнне аб памілаванні, могуць быць вызваленыя. Статкевіч адмаўляецца гэта рабіць, бо не прызнае сябе вінаватым.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up