Новости / Общество

Баранавіцкія турысты вярнуліся з Поўначы

11.08.2014, 14:47 / remove_red_eye 87 / chat_bubble

На працягу дзесяці дзён баранавіцкія турысты-воднікі сплаўляліся на катамаранах па горнай рацэ Тутсаёкі недалёка ад фінска-расійскай мяжы.

У паходзе ўзялі ўдзел дзесяць турыстаў, сярод якіх прадпрымальнікі Віктар Бобылеў, Сяргей Памятнёў, воднікі з вялікім стажам і шырокай геаграфіяй сплаваў па горных рэках Галіна Зуева, Алег Антанюк, Юрый Мацюшка, Эдуард Астроўскі (апошнім двум ужо споўнілася па семдзясят год).

 

РЕКЛАМА

Як расказаў адзін з арганізатараў паходу Віктар Бобылеў, дабрацца на Кольскі паўвостраў было нескладана: з транспартам дапамаглі нашы мясцовыя хлопцы, якія штогод выязджаюць на Поўнач і займаюцца там падводным паляваннем. З імі група і вярнулася 9 жніўня дамоў.

 

Таццяна Шастак падчас прывалу

Таццяна Шастак падчас прывалу

Надвор’е на Поўначы, па словах Бобылева, мяняецца, становіцца цяплей. Толькі ў першыя тры дні трошкі замінаў дождж. Камароў амаль не было, дарэчы, як і грыбоў. Затое хапала рыбы і ягад.

 

На рацэ шмат парогаў. Пераадольваць іх заўсёды цікава, хоць і рызыкоўна. Экстрэмалы прайшлі на чатырох катамаранах каля двухсот кіламетраў. На маршруце бачылі групы турыстаў з Масквы, Санкт-Пецярбурга. У мінулыя гады на Поўначы было шмат воднікаў і з Украіны. Сёлета такіх вандроўнікаў на паўночнай рацэ не сустрэлі.

На катамаране па рацэ Тутсаёкі

На катамаране па рацэ Тутсаёкі

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up