Новости / Общество

Карта помнікаў і могілак Першай сусветнай вайны ў Баранавіцкім раёне

10.08.2014, 14:13 / remove_red_eye 177 / chat_bubble

Сто год таму кайзераўская Германія абвесціла вайну Расійскай імперыі.

Калі пачалася вайна, Баранавічы і іх ваколіцы зведалі шмат падзеяў, сярод якіх былі, безумоўна, трагічныя, але і цікавыя для нашчадкаў. Тут месцілася Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандуючага, сюды наведваўся нямецкі кайзер Вільгельм ІІ, пад горадам летам 1916 года адбываліся крывавыя баі, у якіх загінула больш за 150 тысяч чалавек.

Пасля, у міжваеннай Польшчы, могілкі нямецкіх салдат добраўпарадкаваліся за кошт Германіі. Рускія ж магілы былі занядбаныя, бо Савецкі Саюз тую вайну лічыў імперыялістычнай і не прызнаваў.

 

РЕКЛАМА

Пахаванне нямецкіх салдат пад Баранавічамі, паштоўка са збораў Руслана Равякі

Пахаванне нямецкіх салдат пад Баранавічамі, паштоўка са збораў Руслана Равякі

Пасля 1944 года шмат брацкіх магіл і пахаванняў былі знішчаны савецкімі ўладамі і недобрасумленнымі людзьмі. Апошнія 30 год магілы салдат Першай сусветнай актыўна раскопвалі чорныя капальнікі, абіраючы рэшткі забітых, забіраючы гузікі, какарды ды іншы небагаты рыштунак.

Толькі нядаўна ўлады пачалі звяртаць увагу на закінутыя пахаванні і трохі добраўпарадкаваць магілы.

Мы паспрабавалі адзначыць на карце ўсе вядомыя нам могілкі і пахаванні салдат Першай сусветнай вайны ў нашым раёне. Карта будзе аднаўляцца,таму, калі вы ведаеце не згаданыя тут месцы, дасылайце нам каардынаты і здымкі.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up