Новости / Политика

У Баранавічах не дазволілі пікет у падтрымку палітвязняў

4.08.2014, 13:39 / remove_red_eye 65 / chat_bubble

Адзіночную акцыю 4 жніўня хацеў правесці праваабаронца Сяргей Гоўша.

– Я хацеў нагадаць жыхарам Баранавіч прозвішчы сямі чалавек, якіх у свеце прызнаюць беларускімі палітвязнямі, – кажа актывіст.

Па словах праваабаронцы, на яго заяву з гарвыканкама прыйшоў ліст, у якім улады не даюць дазвол на правядзенне акцыі. На думку чыноўнікаў, арганізатар парушыў п.5 закона «Аб масавых мерапрыемствах» і п.4 пастановы выканкама «Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у горадзе Баранавічы».

– Адмова такая самая, як і на мінулы пікет, – кажа Гоўша. – Так і не зразумела, што я парушыў. Праўда, цяпер я не дамаўляўся з міліцыяй, медыкамі і ЖКГ, бо пікет адзіночны.

РЕКЛАМА

На думку праваабаронцы, заключэнне дамоваў з камунальнымі службамі і міліцыяй не адпавядае міжнародным нормам, бо ўсе плацяць падаткі і гэтыя службы пры неабходнасці павінны бясплатна прысутнічаць на любых мерапрыемствах горада.

Па словах Сяргея Гоўшы, надалей падаваць прашэнні на пікеты няма сэнсу: «Мяркую, што трэба рабіць як у другіх гарадах – праводзіць перасовачныя 5-хвілінныя акцыі ў розных месцах горада».

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up