Новости / Культура

Пад Баранавічамі ўзгадалі пра Першую сусветную вайну

4.08.2014, 10:53 / remove_red_eye 217 / chat_bubble

Праўда, мерапрыемства арганізавалі жыхары горада і раёна, а не мясцовая ўлада.

Баранавіцкая Рада Таварыства беларускай мовы ў межах кампаніі Асамблеі НДА «Зробім лепш» ладзіла 2 жніўня краязнаўчыя чытанні, прысвечаныя 100-м угодкам пачатку Першай сусветнай вайны (1914-1918) і становішчу баранавіцкай зямлі ў ваенныя і паваенныя гады. Мерапрыемства адбылося на сядзібе ТБМ у вёсцы Русіно.

Спачатку ўдзельнікі гістарычнага мерапрыемства праглядзелі дакументальны фільм “Першая сусветная вайна. Баранавічы”.

Падчас чытанняў

РЕКЛАМА

Падчас чытанняў

Клірык Свята-Пакроўскага храма пратадзьякан Андрэй Гарбуноў распавёў пра стаўку Вярхоўнага Галоўнакамандуючага і дзейнасць праваслаўнай царквы ў Баранавічах у 1914-1915 гг.

Аўтар кнігі “Забытая вайна” Ірына Дубейка апавядала пра ўзбраенне, тактыку і асаблівасці баёў нямецкіх і рускіх войскаў на баранавіцкай зямлі, а таксама пра герояў Першай сусветнай вайны.

 

Ірына Дубейка расказвае пра Баранавіцкую аперацыю 1916 года

Ірына Дубейка расказвае пра Баранавіцкую аперацыю 1916 года

Баранавіцкі даследчык гісторыі, аўтар кнігі “Недазволеная памяць” Аляксандр Татаранка адзначыў, што краязнаўцы Мікалай Падгайскі, Міхась Бернат, Аляксей Белы, Віктар Сырыца выявілі 35 забытых пахаванняў ахвяр Першай сусветнай вайны, 21 з якіх абследаваны і задакументаваны краязнаўцамі.

Баранавіцкі гісторык Аляксандр Татаранка

Баранавіцкі гісторык Аляксандр Татаранка

Пра ахвяр газавай атакі ў 1916 годзе ля вёскі Вольна (Баранавіцкі раён) расказваў мясцовы жыхар Міхась Амялішка, бацька якога прымаў удзел у пахаваннях атручаных рускіх салдат. А Мікалай Падгайскі пазнаёміў удзельнікаў гістарычных чытанняў з лёсам дома Слізняў у Бартніках (Баранавіцкі раён), які ўяўляе, на думку краязнаўцы, гісторыка-культурную каштоўнасць.

Кандыдат гістарычных навук Дзяніс Лісейчыкаў адзначыў неабходнасць вывучэння не толькі рускіх, але і нямецкіх, аўстрыйскіх і польскіх архіваў, успаміны тагачасных удзельнікаў падзей, каб аб’ектыўна вывучыць і ацаніць абставіны 100-гадовай даўніны. Ён падарыў бібліятэцы сядзібы ТБМ кнігу “Беларусь у гады Першай сусветнай вайны 1914–1918. Зборнік дакументаў”, выдадзеную Дэпартаментам па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі, Нацыянальна-гістарычным архівам Беларусі ў 2014 годзе.

Кандыдат гістарычных навук Дзяніс Лісейчыкаў (злева) падарыў бібліятэцы ТБМ кнігу

Кандыдат гістарычных навук Дзяніс Лісейчыкаў (злева) падарыў бібліятэцы ТБМ кнігу

РЕКЛАМА

Урокі Першай сусветнай вайны для беларускага народа падсумаваў даследчык гісторыі баранавіцкай зямлі Міхась Бернат. Спрэчкі аб выніках вайны для Беларусі не сціхалі нават у перапынку. Удзельнікі імпрэзы пілі каву, елі хлеб “Развадоўскі” і працягвалі эмацыйна абмяркоўваць падзеі вайны нават падчас кавы-паўзы.

Баранавіцкі краязнаўца Міхась Бернат

Баранавіцкі краязнаўца Міхась Бернат

 

Усе ўдзельнікі краязнаўчых чытанняў падтрымалі прапановы старшыні Баранавіцкай рады ТБМ Віктара Сырыцы аб неабходнасці ліставання з мясцовымі і цэнтральнымі ўладамі па добраўпарадкаванні пахаванняў ахвяр Першай сусветнай вайны і наданні дому Слізняў у Бартніках гісторыка-культурнай каштоўнасці. А гісторык з Берасця Ігар Бараноўскі прапанаваў стварыць помнік беларускім уцекачам, якія бязвінна сталі ахвярамі гэтай жудаснай вайны.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up