Новости / Общество

Беларускі біскуп заклікаў людзей на жнівень цалкам адмовіцца ад алкаголю

31.07.2014, 15:39  / remove_red_eye 216   / chat_bubble0

Пра гэта гаворыцца ў звароце біскупа Пінскага Антонія Дзям'янкі да вернікаў дыяцэзіі.

Па яго словах, для многіх з нас жнівень — інтэнсіўны час і працы, і адпачынку. Жнівень — гэта перыяд збору пладоў зямлі, руплівы час працы ў полі, агародзе, збору дароў лесу. Летняя пара спрыяе актыўнаму адпачынку на рэчках, вадаёмах і азёрах, якімі багатая наша краіна. Гэта таксама час інтэнсіўных вандровак, наведвання разнастайных мясцін і людзей. 

– Таму ў Пінскай дыяцэзіі заахвочваю ўсіх людзей добрай волі да абстынэнцыі – паўстрымання ад ужывання алкагольных напояў асабліва на працягу месяца жніўня, – кажа біскуп. 

Такое паўстрыманне засведчыць іншым, што мы здольныя і гатовыя быць адказнымі за жыццё і здароўе не толькі сваё, але і іншых асобаў, асабліва безабаронных і ненароджаных.


– Заахвочваю з надзеяй распачаць жнівень як месяц паўстрымання ад алкаголю, – піша Дзям’янка. – Прашу прыняць гэты шляхетны абавязак дабравольнай абстынэнцыі. Няхай ён будзе сведчаннем, што вы не з’яўляецеся закладнікамі шкодных звычак. Пакажыце, што вы мудрыя, свабодныя, адказныя і адважныя.

Поделиться:
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии