Новости / Культура

ТБМ ладзіць віктарыну, прысвечаную графу Развадоўскаму – заснавальніку горада Баранавічы

30.07.2014, 10:56  / remove_red_eye 311   / chat_bubble0

Хутка споўніцца 160 гадоў з дня народзінаў графа Яна Развадоўскага, дзякуючы стваральнай працы якога паўсталі нашыя Баранавічы.

Баранавіцкая Рада Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны, у межах кампаніі Асамблеі НДА «Зробім лепш», праводзіць першую віктарыну ў гонар заснавальніка горада Баранавічы. Каб праверыць свае веды аб жыцці і дзейнасці роду Развадоўскіх, прапануем прыняць удзел у нашай віктарыне і адказаць на наступныя пытанні:

1. У якім месцы Баранавіч і калі ўсталяваны памятны знак з надпісам: “Развадоўскім – заснавальнікам мястэчка, стаўшага асновай горада Баранавічы”?


2. Што Вы ведаеце пра радавод Развадоўскіх? Хто лічыцца заснавальнікам беларускага роду Развадоўскіх?

3. З якімі знакамітымі беларускімі магнацкімі і шляхецкімі родамі парадніліся Развадоўскія?

4. Чаму граф Ян Развадоўскі, купіўшы ў 1881 годзе маёнтак Баранавічы ў маскоўкага купца Ягора Кузняцова, пакупку аформіў на сваю жонку Лізавету Развадоўскую?

5. Як называлася адна з галоўных вуліц мястэчка Развадова ў канцы 19 ст.?

6. Дзе пахаваны граф Ян Развадоўскі?

7. Якая прадукцыя цяперашніх баранавіцкіх вытворцаў носіць імя Развадоўскага?

8. Хто з баранавіцкіх артыстаў выконваў ролю графа Яна Развадоўскага падчас святкавання ў 2011 годзе 140-х угодкаў нашага горада?

9. У якім будынку нашага горада цяпер знаходзіцца адзіны партрэт Яна Развадоўскага?

Пераможцаў і актыўных удзельнікаў віктарыны чакаюць прыемныя прызы і ўзнагароды. Адказы просім дасылаць да 14 жніўня 2014 года на мэйл: [email protected] ці па адрасе: 225409, г. Баранавічы, вул. Камсамольская, 28, кв. 65 з подпісам  “віктарына”. Абавязкова пазначайце свае кантакты.

Сырыца Віктар, старшыня Баранавіцкай Рады Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны


Партрэт Развадоўскага

Партрэт Развадоўскага

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии