Новости / Политика

Чаму новыя кадры не дапамогуць Лукашэнку?

29.07.2014, 18:08 / remove_red_eye 94 / chat_bubble

Не забылася яшчэ пагроза прыватызацыі калгасаў, як гарант Канстытуцыі зноў загаварыў аб рэформах – на гэты раз аб ратацыі кадраў ва ўладзе. У якой галіне беларусам чакаць прарываў цяпер?

«Я не хаваю і некалькі разоў гаварыў, што настаў час сур’ёзнай ратацыі кадраў. У нас не павінна быць застою», – сказаў сёння прэзідэнт падчас сваёй чарговай рабочай паездкі па Беларусі.

Звяртаючыся да свайго памочніка Мікалая Корбута, беларускі лідар загадаў таму выяўляць перспектыўныя кадры, якія ў будучым змогуць заняць адказныя пасады. І, як заўжды забыўшыся на вышэйшыя эшалоны ўлады, Лукашэнка звярнуў увагу на аптымізацыю вертыкалі мясцовай.

Варта адзначыць, што падобныя выказванні ў выкананні прэзідэнта гучаць не першы раз, што асобна падкрэсліваюць аналітыкі. Так, палітолаг Аляксандр Класкоўскі у інтэрв’ю «ІР» выказаў меркаванне, што радыкальных змяненняў чакаць не трэба.

РЕКЛАМА

– Хутчэй за ўсё, Лукашэнка мае на ўвазе кіраўнікоў-менеджараў, якія прынеслі б штосьці станоўчае ў крызісную эканоміку. Аднак і тут ёсць істотная праблема – усе новыя і таленавітыя мазгі, трапляючы ў пабудаваную Лукашэнкам сістэму, хутка губляюць ініцыятыўнасць і прагу да якіх-небудзь эксперыментаў: за наватарства могуць зняць з пасады ці нават пасадзіць. Таму гэты дамоклаў меч, які ўвесь час вісіць над чыноўнікамі, пераўтвараецца ў фільтр, для якога першасна палітычная лаяльнасць, а не прафесійныя здольнасці. Старая наменклатура даўно прызвычаілася да гэтых правілаў і гуляе па ім, не паказваючы ніякай ініцыятывы, таму аб ніякіх новых дасягненнях ці рэформах гаворкі не ідзе, – сказаў Аляксандр Класкоўскі.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up