Автор: Арцём ГАРБАЦЭВІЧ

15:27, 18 июля 2014

Общество

remove_red_eye 137

Сярод вучняў будуць шукаць наркаманаў

У школах могуць увесці тэст на схільнасць да наркотыкаў. Такая прапанова парламентарыяў ужо выклікала непаразуменні ў грамадстве: што гэта будзе – прысуд школьніку ці клопат за яго здароўе? Псіхолагі ўвогуле сцвярджаюць: схільнасці і залежнасці ёсць у кожнага чалавека, а      адрозніць іх адна ад другой праз тэст – досыць тяжкая задача.

Напрыканцы чэрвеня дэпутат Палаты прадстаўнікоў Вадзім Дзевятоўскі паведаміў Еўрарадыё, што ў антынаркатычным заканадаўстве рыхтуюцца змены.

«Існуе ініцыятыва, каб увесці на ўзроўні закона абавязковае тэставанне школьнікаў на прадмет спажывання наркотыкаў. Магчыма, гэта будзе сацыяльна-псіхалагічнае тэставанне на выяўленне схільнасцяў да ўжывання. А бацькі, магчыма, скажуць нам дзякуй за выяўленне праблемы на ранняй стадыі», – сказаў парламентарый.

– Не бачу, якім чынам такія тэсты могуць дапамагчы ў выяўленні наркаманаў, і, самае галоўнае, які сэнс укладваецца ў слова «схільнасць», – здзіўляецца ў інтэрв’ю з «ІР» псіхолаг цэнтра «Имаго» з багатым школьным досьведам Вольга Хімічава.

РЕКЛАМА

Згодна яе словам, кожны чалавек мае залежнасці, якія ў тэстах ідэнтэфікуюцца аднолькава: наркотыкі, кампутары, алкаголь, азартныя гульні і нават шакалад.
– Як сярод усіх чалавечых слабасцей можна вылучыць толькі адну? – здзіўляецца Вольга Хімічава. – Як бы за наркамана не прыняць салодкаежку.

На думку псіхолага, высакародная ідэя можа абярнуцца адваротным: калі праз вынікі тэстаў школьнікі адчуюць нейкі «імунітэт».

– Калі школьнік пачне ведаць, што ён быццам бы «нясхільны», то як раз гэта і можа падштурхнуць яго да першай спробы псіхатропаў: маўляй, мне залежнасць усё роўна не пагражае. Аднак ад якога-небудзь гераіна, прабачце, усе людзі залежны аднолькава,– кажа Вольга.

Яшчэ адна праблема, якую бачыць спецыяліст, – гэта адсутнасць досведу і ведаў у школьных псіхолагаў.

– Не кажу за ўсіх, аднак часцей за ўсё цяпер у школах працуюць маладыя спецыялісты, чые веды носяць больш тэарэтычны, а не практычны характар, – упэўнена Вольга. – Калі паўстане праблема «схільнасці» дзяцей да наркотыкаў,  то  школьных псіхолагаў нават колькасна не хопіць для дапамогі такім вучням.

Як лічыць жанчына, такія пытанні павінна вырашаць не школа, а сям’я: маўляй, толькі там могуць сапраўды растлумачыць школьніку аб шкодзе псіхатропаў і ўбачыць першыя змяненні ў дзіцяці, калі той пачаў іх ужываць.

 Аб увядзенні тэста на афіцыйным узроўні пакуль не заяўлялі, таму інфармацыі аб ім вельмі мала. Як сказала «ІР» загадчыца паліклінікай Баранавіцкага наркалагічнага дыспансэра Марыя Шылькова, яна не супраць новаўводзінаў – абы б яны былі на карысць.

– Я пакуль не вельмі ў курсе новых прапановаў, але нейкі сэнс у тэстах можа быць, – разважае Марыя Шылькова. – Калі яны будуць граматна складзены і сапраўды дапамогуць дзецям і бацькам, то няхай. Бацькі, як я разумею, усё роўна здолеюць адмовіцца ад тэставання, калі пажадаюць.

На думку медыка, у апошні час і так дастаткова робіцца для дэпапулярызацыі псіхатропаў.

– Магу вам сказаць, што так званых «спайсавых» наркаманаў стала значна меньш. Хутчэй за ўсё сказваецца інфармацыйная вайна – дзецям пачалі зразумела казаць, што «міксы» – гэта не так бяспечна і бяскрыўдна, як ім уяўлялася раней. Яшчэ паўгады таму гэта была сапраўдная навала, а цяпер неяк цішэй, – сказала Марыя Шылькова


Роберт, выпускнік:


Роберт, выпускнік

Роберт, выпускнік

РЕКЛАМА

Мне здаецца, што лухта ўсе гэтыя тэсты – калі чалавек захоча, то ён паспрабуе сам ці пад уплывам сяброў-знаёмых. Тэсты тут наўрад ці дапамогуць — напрыклад, вось тыя, што нам цяпер у школах прапаноўваюць: на выбар прафесіі там, яшчэ штосьці. Згодна з імі, я будаўніком павінен быў быць, а я паступаю на праграміста. Розніца істотная.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up