Автор: Руслан Равяка

16:24, 17 июля 2014

Политика

remove_red_eye 128

У Баранавічах не дазволілі пікет да ўгодкаў прыняцця Дэкларацыі аб незалежнасці Беларусі

Гарадскія ўлады палічылі, што арганізатары не выканалі ўмоваў заканадаўства аб правядзенні масавых мерапрыемстваў.

Па словах аднаго з арганізатараў пікета Сяргея Гоўшы, падаючы заяву на пікет, яны хацелі нагадаць жыхарам горада, што 27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР.

– Цяпер пра гэту дату мала згадваюць, а Дзень Незалежнасці перанеслі на іншы дзень, — кажа Сяргей. — Такога, відаць, няма нідзе ў свеце, каб Дэкларацыю прымалі ў адзін дзень, а свята Незалежнасці святкавалі ў іншы.

Спадзяванняў на тое, што пікет дазволяць, было мала, – прызнаецца Гоўша.

РЕКЛАМА

– Мы выканалі ўсе ўмовы, якія прапісаныя ў заканадаўстве, падалі заявы на суправаджэнне акцыі супрацоўнікамі міліцыі, бальніцы і ЖКГ, – тлумачць ён. – Але ў адмове з выканкама нам нават не растлумачылі, на падставе чаго не дазваляюць пікет, толькі згадалі пункты законаў.

Падпісанты збіраюцца звярнуцца пісьмова ў Баранавіцкі гарвыканкам з просьбай, каб ім патлумачылі іх памылкі пры падачы заявы.

Адказ з выканкаму

Адказ з выканкаму

­

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up