Новости / Политика

Памерла Валерыя Навадворская — нараджэнка Баранавіч

12.07.2014, 17:59 / remove_red_eye 103 / chat_bubble

12 ліпеня, на 65-м годзе жыцця, памерла расійская праваабаронца і заснавальніца партыі «Дэмакратычны саюз» Валерыя Навадворская.

Яна памерла ў рэанімацыі аддзялення гнойнай хірургіі маскоўскай бальніцы, куды была шпіталізаваная раніцай. Медыкі паведамляюць, што прычынай смерці стаў інфекцыйна-таксічны шок.

Навадворская нарадзілася 17 мая 1950 года ў Баранавічах, дзе жылі яе бабуля і дзядуля.

У 1969 годзе арганізавала падпольную студэнцкую суполку, у якой абмяркоўвалася неабходнасць звяржэння камуністычнага рэжыму шляхам узброенага паўстання. У снежні 1969 года была арыштавана КДБ па абвінавачванні ў антысавецкай агітацыі за распаўсюджванне ўлётак з крытыкай уводу савецкіх войск у Чэхаславаччыну.

РЕКЛАМА

Не адзін раз падвяргалася пераследу Савецкай уладай: арыштоўвалася, змяшчалася ў псіхіятрычныя бальніцы, выклікалася на допыты, у яе кватэры праводзіліся ператрусы. У 1978, 1985, 1986 гадах Навадворскую судзілі за дысідэнцкую дзейнасць.

У верасні 1990 году яе абвінавацілі ў публічнай абразе гонару і годнасці прэзыдэнта СССР Гарбачова і ў абразе дзяржаўнага сцягу.

У відэа Навадворская згадвае пра Баранавічы і беларускамоўныя класы.

Віктар Шэндэровіч напісаў пра Валерыю Навадворскую ў сваім фэйсбуку:<

 

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up