Автор: Руслан Равяка

10:34, 2 июля 2014

Общество

remove_red_eye 113

2 ліпеня 1916 распачалася другая фаза Баранавіцкай аперацыі

Першая спроба расійскай арміі 13 чэрвеня выбіць немцаў з умацаваных пазіцый на рацэ Шчара скончылася няўдала.

Баранавіцкая аперацыя з’яўляецца адной з самых крывавых падчас Першай сусветнай вайны на Усходнім фронце. Але дасюль яна з’яўляецца і найменьш вядомай.

У чэрвені 1916 года на аўстрыйскім фронце руская армія распачала знакаміты Брусілаўскі прарыў. Натхнёныя поспехам, рускія генералы паспрабавалі развіць падобны поспех і на Баранавіцкім участку фронту, які быў найменш умацаваны. Аднак першая атака, што адбылася 13 чэрвеня пад Калдычэвам, была беспаспяховай. У гэты дзень расійская армія страціла забітымі і палоннымі 7000 салдат.

Нямецкая гармата пад час боя ў ліпені 1916 года. Фота з альбома доктара Макса Якобі

РЕКЛАМА

Нямецкая гармата пад час боя ў ліпені 1916 года. Фота з альбома доктара Макса Якобі

 

2 ліпеня а 7 раніцы пачалася руская артпадрыхтоўка. У гэты час рускія здолелі навесці праз р. Шчару і р. Сервеч масткі. На ўчастку Выгада — Карчова распачаўся наступ 4-й расійскай арміі ген. Рагозы, у склад якой уваходзілі, акрамя грэнадзёраў, яшчэ Х, ХІХ, ХХV корпусы пяхоты, узмоцненыя 11 сібірскай дывізіяй і 112 дывізіяй пяхоты.

Ля Высокага і Скробава расійскія салдаты захапілі 1-ю лінію аўстрыйскіх умацаванняў. Было ўзята ў палон каля 3000 нямецкіх і аўстра-венгерскіх жаўнераў. 3 ліпеня расійская артылерыя пачала абстрэл 2-й лініі абароны праціўніка. 4 ліпеня зацятая бойка трывала каля вёсак Дарава, Літва і Гірава. Але захапіць 2-ю нямецкую лінію абароны здолелі толькі на Дараўскім участку. Уначы пайшоў моцны лівень, што ператвараў акопы і ірвы ў бурлівыя патокі. Гэтым скарысталіся немцы і імкліваю атакаю ў 7 гадзін раніцы выбілі рускіх з «Дараўскай вышыні».

Забітыя рускія салдаты ў нямецкіх акопах. Фота з альбома доктара Макса Якобі

Забітыя рускія салдаты ў нямецкіх акопах. Фота з альбома доктара Макса Якобі

 

5 ліпеня рускія паспрабавалі прабіць аўстрыйскія часткі на ўчастку Цырын — Выгада, але таксама былі адкінуты. Пасля гэтага баі на нейкі час сціхлі.

Па словах ген. Рагозы, 6 ліпеня планаваліся артпадрыхтоўка і новы штурм у накірунку Баранавіч, але гэткі спосаб быў прызнаны паспешным і неэфектыўным, таму дзеля перагрупіроўкі атака была адкладзена на 7 ліпеня.

Асноўныя атакі былі накіраваны на аўстрыйскія пазіцыі Цырын — Карчова і Крашын — Адахаўшчына. Аўстрыякі лічыліся менш стойкімі, і на іх участках рускія мелі найбольшы поспех. Немцы ж умацавалі аўстрыйцаў баварскай кавалерыйская дывізіяй. Наступ распачаўся ў другой палове дня 7 ліпеня, у некаторых месцах даходзіла да рукапашных боек. Да вечара рускія захапілі цэнтр першай лініі аўстрыйскага ХІІ корпусу недалёка ад вёскі Скробава. Зацятая бойка трывала тут да 16 гадзіны 9 ліпеня.

Знішчаныя артылерыяй нямецкія акопы. Фота з альбома доктара Макса Якобі

Знішчаныя артылерыяй нямецкія акопы. Фота з альбома доктара Макса Якобі

14 ліпеня а 17 гадзіне генерал Войрш распачаў контрнаступ. Пасля моцнага артабстрэлу каля Скробава распачалася нямецкая атака. Пры навальніцы і заліве немцы вярнулі сабе некалішнюю сваю першую лінію абароны. Спробы рускіх адбіць акопы назад былі безвыніковымі.

Зноў над фронтам усталявалася зацішша. Немцы ды аўстрыйцы аднаўлялі і ўмацоўвалі пашкоджаныя пазіцыі, рускія рыхтаваліся да новага наступу.

Незадаволеныя вынікамі, 25 ліпеня рускія генералы распачалі трэцюю атаку на нямецкія пазіцыі. Яна таксама была няўдалай і скончылася 29 ліпеня.

Агулам, падчас аперацыі загінула ці было паранена каля 80 тысяч рускіх салдат і 8000 нямецкіх і аўстра-венгерскіх.

РЕКЛАМА

Палонныя рускія на вуліцах Баранавіч, паштоўка са збораў Руслан Равякі

Палонныя рускія на вуліцах Баранавіч, паштоўка са збораў Руслан Равякі

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up