Новости / Культура

Чалавек з вялікай дарогі

28.06.2014, 0:23 / remove_red_eye 144 / chat_bubble

За восем гадоў баранавіцкі вандроўнік Зміцер Веліч пабачыў ужо каля 40 краін свету. У маі падарожнік вярнуўся з самай працяглай у сваім жыцці вандроўкі  – у Гімалаі.

Вярнуўшыся з вялікай дарогі, Зміцер Веліч даў згоду “IP” на гутарку па паняццях.

Вандроўны ген

І мой дзед, і мой тата не сядзелі ўвесь час дома. Дзед збіраў грыбы і ягады ды вазіў прадаваць іх са сваёй вёскі ажно ў Піцер і Маскву. Бацька таксама ездзіў – гандляваў садавінай і гароднінай, пасля ганяў машыны з-за мяжы… Гэты вандроўны ген перадаўся і мне. Розніца хіба ў тым, што я падчас сваіх падарожжаў зарабляю не грошы, а эмоцыі.

РЕКЛАМА

Зміцер Веліч падчас святкавання непальцамі фестывалю фарбаў Холі, падобнага да беларускага свята гукання вясны.

Зміцер Веліч падчас святкавання непальцамі фестывалю фарбаў Холі, падобнага да беларускага свята гукання вясны.

Свята Холі ў Непале. У пачатку сакавіка сотні людзей ад старога да малога выходзяць на вуліцы, абліваюцца вадой і са словамі Хэпі Холі! пэцкаюць адзін аднаго рознакаляровымі фарбамі.

Свята Холі ў Непале. У пачатку сакавіка сотні людзей ад старога да малога выходзяць на вуліцы, абліваюцца вадой і са словамі Хэпі Холі! пэцкаюць адзін аднаго рознакаляровымі фарбамі.

Свята Холі ў Непале

Свята Холі ў Непале

Даюць чаду! Непальцы адзначаюць свята Холі.

Даюць чаду! Непальцы адзначаюць свята Холі.

Непалец падчас святкавання свята Холі

Непалец падчас святкавання свята Холі

Пачатак

Вандраваць аўтаспынам – цікава і нядорага. Упершыню я зразумеў, што гэта магчыма, калі студэнтам паспрабаваў “злавіць машыну”, каб даехаць на канцэрт з Гародні ў Мінск. Тады мы прыехалі за 2,5 гадзіны, хаця цягнік ішоў 5 гадзін. Пасля былі Крым, Заходняя Украіна, Польшча, Каўказ, Сярэдняя Азія, Індыя, Тайланд…

РЕКЛАМА

Рызыка і сваякі

Мае родныя, асабліва мама і бабуля, вельмі хвалююцца, калі я дзесьці ў дарозе. Яны даведваюцца пра свет пераважна з тэлевізара, таму свет падаецца ім суцэльнай катастрофай. Безумоўна, любая вандроўка прадугледжвае пэўную рызыку, зрэшты, як і любы дзень нашага жыцця. Але за ўсе гэтыя гады ніхто ні разу не прыстаўляў мне нажа да горла. Ніколі нельга панікаваць і губляць галавы, бо вельмі шмат залежыць ад твайго стану і ўнутранай раўнавагі. У вандроўках мяне ніколі не пакідала адчуванне, нібыта нехта нясе і калыша мяне на руках.

Сакура цвіце... Непал, Гімалаі.

Сакура цвіце… Непал, Гімалаі.

Сакура ў сонечных промнях... Непал, Гімалаі.

Сакура ў сонечных промнях… Непал, Гімалаі.

Цуды

Галоўнае – пазбавіцца стэрэатыпаў стабільнасці і камфортнасці, якіх не існуе нідзе ў свеце, вырашыцца і зрабіць антымеханічнае дзеянне, пакінуць зону камфорту… Вось тады з намі і пачынаюць здарацца сапраўдныя цуды.

Іран

Па іранскіх кірмашах можна блукаць днямі...

Па іранскіх кірмашах можна блукаць днямі…

Мяне дужа ўразілі іранцы. У Іране ты не можаш застацца галодным, заблукаць, заначаваць на вуліцы, бо абавязкова хто-небудзь запросіць цябе ў дом, накорміць і пакладзе спаць. У іранскім Кашане я выйшаў з цягніка а трэцяй гадзіне ночы, не ведаючы, куды ісці і што рабіць. Калі я адмахнуўся ад усіх таксоўшчыкаў, якія наляцелі на мяне гурмою, да мяне падышоў яшчэ адзін і прапанаваў паехаць да яго дадому і быць яго госцем. Ён карміў мяне тры дні, ладзіў экскурсіі, а пасля выправіў па ўсіх сваіх сваяках у Іране, якія таксама мяне песцілі.

На вуліцы ў Іране...

На вуліцы ў Іране…

Індыя

Пасля іранцаў індусы ўспрымаюцца як выпрабаванне. Яны бачаць у кожным еўрапейцу перадусім мех з грашыма, які ім трэба вытрэсці любым чынам. Кожная размова з індусам заканчваецца тым, што ты мусіш даць яму грошай. Але Індыя вельмі прыгожая, стракатая краіна, яе, напрыклад, бясконца прыемна фатаграфаваць.

Індыйка прадае самаробныя коўдры турыстам на беразе акіяна, пакуль яе мужык ловіць рыбу. Любыя дадатковыя грошы - неабходнасць для індыйцаў, чый сярэдні заробак складае 100 - 200 долараў.

Індыйка прадае самаробныя коўдры турыстам на беразе акіяна, пакуль яе мужык ловіць рыбу. Любыя дадатковыя грошы — неабходнасць для індыйцаў, чый сярэдні заробак складае 100 — 200 долараў.

Зміцер Веліч падчас здымкаў у індыйскім кіно Містар Фраўд з акторкаю Палаві Пурахіт. Зняцца ў індыйскім кіно ў ролі багатага еўрапейца любому беламу чалавеку вельмі лёгка. Запрасіць на здымкі вас могуць проста на вуліцы...

Зміцер Веліч падчас здымкаў у індыйскім кіно Містар Фраўд з акторкаю Палаві Пурахіт. Зняцца ў індыйскім кіно ў ролі багатага еўрапейца любому беламу чалавеку вельмі лёгка. Запрасіць на здымкі вас могуць проста на вуліцы…

Непал і Гімалаі

Непал літаральна сарваў мне дах. У Гімалаях разумееш: калі Эдэм на Зямлі існуе, дык ён знаходзіцца тут. Горы – гэта храм на вольным паветры, у які заўсёды хочацца вяртацца. У гарах я танцаваў, спяваў, плакаў. Тут адчуваеш сваю бясконцасць, разумееш, што ўсё магчыма. Гэта адначасова і здзіўляе, і палохае, і акрыляе, надае сілаў. Пасля гор пачынаеш і сам сябе адчуваць невялікай гарою.

Сабакі дурэюць ад ранішняга сонца пасля халоднай ночы ў непальскіх Гімалаях.

Сабакі дурэюць ад ранішняга сонца пасля халоднай ночы ў непальскіх Гімалаях.

Дарога

Па сутнасці, усё ў свеце аднолькавае. Змяняюцца нормы маралі, культурныя традыцыі, кухня, прырода… Але гэта толькі дэкарацыі. Эпоха геаграфічных адкрыццяў даўно скончылася, таму вандроўка – гэта перадусім зведванне ўласнага свету. Насамрэч, усе шляхі вядуць не ў Рым ці кудысьці яшчэ, а да самога сябе. У іншых людзей ёсць рэлігіі, а ў мяне ёсць дарога, якая вывучае мяне, паказвае мяне самому сабе. У дарозе ты можаш глядзець на камень, карову, неба і адчуваць, што ты і ўсё гэта разам – адзін арганізм. Ды і сама дарога выступае як жывая субстанцыя, якая размаўляе з табою, адказвае на твае пытанні, выконвае твае жаданні, корміць і поіць… Як казаў Лао-цзы, свет можна спазнаць, нават не выходзячы з пакоя. Але, напэўна, каб прыйсці да гэтага,  спачатку трэба прайсці шмат дарог.

Катманду - сталіца Непала. Уваход у гістарычны цэнтр, які ахоўваецца ЮНЭСКА, каштуе для турыстаў 10 долараў.

Катманду — сталіца Непала. Уваход у гістарычны цэнтр, які ахоўваецца ЮНЭСКА, каштуе для турыстаў 10 долараў.

Шчасце

Падчас вандровак, калі даводзілася хадзіць пад дажджом і снегам або заблукаць уночы сярод гор, па-іншаму ўспрымаеш такія рэчы, як цяпло, утульнасць, ежа. Гэта суровы, дзікі кайф, пасля якога можна цэлы дзень сядзець нават у халодным горным прытулку, піць малочную гарбату і адчуваць сябе самым шчаслівым чалавекам на свеце.

Звычайная горная стаянка для турыстаў ў непальскіх Гімалаях.

Звычайная горная стаянка для турыстаў ў непальскіх Гімалаях.

Беларусы

За апошнюю вандроўку я паспеў адвыкнуць ад Беларусі і беларусаў. Пасля майго вяртання ў Гомелі, а затым і ў Мінску найперш кідалася ў вочы наша пахмурнасць, некамунікабельнасць, варожасць адзін да аднаго. Было ўражанне, што беларусы заўтра рыхтуюцца пачаць атамную вайну. Напрыклад, у Індыі, у Непале, дзе людзі разоў у 10 бяднейшыя за нас, сустракаеш у мільён разоў больш усмешак…

Непальская дзяўчынка на вуліцы ў мястэчку Мананг. Непальцы жывуць вельмі бедна. Сярэдні заробак не перавышае 100 долараў. Ад голаду насельніцтва ратуе сціплая прыватная сельская гаспадарка.

Непальская дзяўчынка на вуліцы ў мястэчку Мананг. Непальцы жывуць вельмі бедна. Сярэдні заробак не перавышае 100 долараў. Ад голаду насельніцтва ратуе сціплая прыватная сельская гаспадарка.

РЕКЛАМА

Читать также
Культура camera_alt

Барановичи в Instagram. Концерт Славы

13 часов назад remove_red_eye 2491
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up