Автор: Алесь Гізун

15:11, 27 июня 2014

Общество

remove_red_eye 64

Холад адступае, ідзе цяпло

Неўзабаве ў Беларусі пацяплее. Але дажджы будуць ісці часцей.

– Зацягнуты перыяд пахаладання ў Беларусі мінае. У найбліжэйшыя выхадныя дні вецер зменіцца з паўночнага на паўднёва-заходні, да нас прыйдзе цяпло з Цэнтральнай Еўропы, – паведаміла Intex-press начальнік аддзела метэапрагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук.

У гэтыя суботу і нядзелю, 28 і 29 чэрвеня, у Баранавічах уночы чакаецца +12/ +14, удзень – +21/ +26 градусаў. Ад панядзелка, 30 чэрвеня, цёплае паветра пачне змяшчацца на ўсход, у Беларусь прыйдзе цыклон.

На ўвесь наступны тыдзень прагназуецца ўмерана цёплае надвор’е: у Баранавічах уночы будзе ад +8 да +13, удзень – ад +18 да +23 градусаў. Праўда, праз дзень прагназуюцца кароткачасовыя дажджы.

РЕКЛАМА

Читать также

Поможем Александру жить!

2 часа назад remove_red_eye 1392
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up