20-я ўгодкі першых прэзідэнцкіх выбараў
Каб абраць першага прэзідэнта Беларусі ў 1994 годзе, спатрэбіўся другі тур.
Першы тур выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адбыўся 23 чэрвеня.
У іх прымалі ўдзел 6 кандыдатаў:
Вячаслаў Кебіч — тагачасны прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь
Аляксандр Лукашэнка — дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь XII склікання
Васіль Новікаў — сакратар ЦК Партыі камуністаў Беларуская
Зянон Пазьняк — старшыня Партыі “Беларускі Народны Фронт”
Станіслаў Шушкевіч — былы спікер беларускага парламента
Аляксандр Дубко — старшыня Саюза аграрнікаў
Паводле афіцыйных звестак, у першым туры Аляксандр Лукашэнка набраў 44,82%, Вячаслаў Кебіч – 17,33%, Зянон Пазьняк – 12,82%, Станіслаў Шушкевіч – 10%, Аляксандр Дубко – 6%, Васіль Новікаў – 5%.
У другі тур, які прайшоў 10 ліпеня, выйшлі Лукашэнка і Кебіч.
Выбары 1994 года ў Беларусі былі ўнікальнымі. Беларусь заставалася адзінай дзяржавай у Еўропе, дзе ва ўладзе знаходзілася кіраўніцтва, абранае яшчэ за камуністычным рэжымам – урад, сфармаваны ЦК КПБ.
Комментарии
Правила комментирования