Автор: Руслан Равяка

1:05, 22 июня 2014

Общество

remove_red_eye 80

73 гады таму гітлераўская Германія напала на СССР

У Беларусі дасюль падаюць 22 чэрвеня 1941 года як пачатак вялікай трагедыі, забываючы, што распачалася яна яшчэ 1 верасня 1939 года.

Чаму ж тады ў нас не любяць згадваць сапраўдны пачатак Другой сусветнай вайны? Відаць, таму, што дасюль дзяржавай шануецца савецкая гісторыя.  Ніхто не хоча згадваць, што СССР увайшоў у Другую Сусветную вайну як хаўруснік Германіі – неспадзявана ўдарыўшы ў спіну Польшчы, якая 17 дзён адна змагалася з фашыстамі.

Так, у выніку “вызваленчага паходу Чырвонай арміі”  Беларусь нарэшце ўз’ядналася ў адзіную краіну, але такое аб’яднанне ні да чога добрага не прывяло. Вельмі шмат беларусаў, палякаў і жыдоў было арыштавана Савецкай уладай і загінула ў Курапатах, Катыні і на Далёкім Усходзе. Дый для самой бальшавіцкай дзяржавы такое пашырэнне граніцы было трагічным: згубіўшы “буферную“ Польшчу, СССР пачаў межаваць з гітлераўскай Германіяй.

Такое суседства і дазволіла пазней немцам нанесці ашаламляльны і нечаканы ўдар па Савецкім Саюзе 22 чэрвеня 1941 года. У гэты дзень і на працягу двух наступных наш горад  бамбілі нямецкія самалёты. А 26 чэрвеня 2-я нямецкая танкавая група праехала праз Баранавічы. За ёю ў горад увайшлі вайсковыя фармаванні гітлераўцаў, каб прабыць тут да 8 ліпеня 1944 года.

РЕКЛАМА

 

Паштовая картка палоннага польскага жаўнера ў Баранавічы, 1940 год

Паштовая картка палоннага польскага жаўнера ў Баранавічы, 1940 год

Аднак для Баранавіч бамбаванне 22 чэрвеня не было першым, горад ужо ведаў, што такое нямецкія бомбы. 15 верасня 1939 года нямецкія самалёты скідалі бомбы на горад – знішчылі цягнікі, пашкодзілі чыгунку, спрабавалі разбамбіць радыёстанцыю. Ужо тады ў нас было шмат забітых і параненых людзей. Шмат забытых выхадцаў з Баранавіч было прызвана ў польскую армію і загінула падчас баёў. Яшчэ больш  трапіла ў нямецкі палон і да 1941 года, дзякуючы Чырвонаму Крыжу, дасылала дахаты паштоўкі і лісты.

22 чэрвеня – гэта трагічная дата, якой магло б і не быць, калі б СССР за два гады да таго дапамог Польшчы ў змаганні з фашызмам, які толькі пачынаў уздымаць галаву. Наколькі б было менш ахвяраў і разбурэнняў той вайны? Колькі б людзей ва ўсім свеце засталося жывымі?

 

15.09.1939,  Бліжэй да левага ніжняга краю здымка відаць радыёвежа. Здымак выкананы пілотам Luftwaffe падчас бамбёжкі Баранавіч (cа збораў Генрыха Беразоўскага, Польшча)

15.09.1939, Бліжэй да левага ніжняга краю здымка відаць радыёвежа. Здымак выкананы пілотам Luftwaffe падчас бамбёжкі Баранавіч (cа збораў Генрыха Беразоўскага, Польшча)

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up