Новости / Политика

Радыё Свабода: Вызвалілі Алеся Бяляцкага

21.06.2014, 13:19 / remove_red_eye 110 / chat_bubble

Вядомага на ўвесь свет праваабаронцу нечакана вызвалілі пасля таго, як ён адседзеў амаль 3 гады. 

Як паведамляе «Радыё Свабода», Алесь Бяляцкі ранкам 21 чэрвеня патэлефанаваў жонцы Наталлі Пінчук і сказаў, што ён вызвалены і едзе ў Мінск на электрычцы з Бабруйска. Плануецца, што ў сталіцы ён будзе а 15-й гадзіне.

Кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі быў пакараны на 4,5 года турмы ў лістападзе 2011 г. Яго прызналі вінаватым у нявыплаце падаткаў. Праваабаронца сваёй віны не прызнаў і заявіў, што ўсе грошы, атрыманыя на яго рахункі, ішлі на праваабарончую дзейнасць. Падставай для крымінальнага пераследу Бяляцкага стала інфармацыя пра банкаўскія рахункі, якую перадалі афіцыйнаму Мінску Літва і Польшча.

Краіны ЕС, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі лічаць Бяляцкага палітвязнем, а прысуд яму — палітычна матываваным. Яны патрабавалі ад уладаў Беларусі вызваліць праваабаронцу. 

РЕКЛАМА

Бяляцкі адмаўляўся пісаць Лукашэнку прашэнне аб памілаванні, бо не лічыць сябе вінаватым.

Вядомы беларускі праваабаронца некалькі разоў вылучаўся на атрыманне Нобелеўскай прэміі. Сёлета дэпутаты польскага Сойму зноў вылучылі яго кандыдатуру на атрыманне гэтай прэміі. У 2007 і 2011 гадах ён быў у так званым шорт-спісе найбольш верагодных кандыдатаў. Алесь Бяляцкі – ганаровы грамадзянін Генуі.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up