Автор: Алесь Гізун

22:25, 20 июня 2014

Общество

remove_red_eye 88

Алесь Бяляцкі прывітаў курсы «Мова нанова» ў Баранавічах

Зняволены праваабаронца Алесь Бяляцкі адзначыў у лісце да сваіх баранавіцкіх сяброў важнасць заснавання бясплатных курсаў беларускай мовы ў Баранавічах.

У сённяшняй сітуацыі вельмі важна выхоўваць актыўных і неабыякавых людзей праз адукацыю і пашырэнне беларускай культуры, таму можна толькі радавацца заснаванню курсаў «Мова нанова» ў Баранавічах – пераказаў Intex-press словы з апошняга ліста зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага старшыня баранавіцкай Рады ТБМ Віктар Сырыца.

Нагадаем, бясплатныя інтэрактыўныя курсы беларускай мовы «Мова нанова», заснаваныя філолагам Алесяй Літвіноўскай і блогерам Глебам Лабадзенкам з Мінска, стартавалі ў Баранавічах у сакавіку 2014 года.

Існасць курсаў — неакадэмічнае вывучэнне беларускай мовы. То бок уся інфармацыя, і лексіка, і граматыка, падаецца праверанай і пісьменнай, але робіцца гэта ў інтэрактыўных формах, цікава і нязмушана.

РЕКЛАМА

За першы сезон моўных курсаў у Баранавічах прайшло 14 заняткаў. Наступны сезон «Мова нанова» ў Баранавічах стартуе ў верасні.

З суполкай «Мова нанова – Баранавічы» можна пазнаёміцца на старонках Укантакце і Фэйсбук.

Читать также

Поможем Александру жить!

6 часов назад remove_red_eye 2037
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up