Новости / Общество

Баранавічы з’явіліся на «Зялёнай карце»

19.06.2014, 12:08 / remove_red_eye 118 / chat_bubble

Цяпер на віртуальнай карце можна пабачыць пункты збору другасных рэсурсаў, небяспечных адходаў і непатрэбных рэчаў у нашым горадзе.

Як расказаў «ІР» кіраўнік эколага-краязнаўчага грамадскага аб’яднання «Неруш» Уладзімір Зуеў, праект «Зялёная карта» стартаваў у 2012 годзе дзякуючы «Цэнтру экалагічных рашэнняў». Спачатку пункты збору другаснай сыравіны і небяспечных адходаў былі пазначаны толькі ў сталіцы.

— Мы пабачылі тую карту летась і падумалі, што добра было б, каб і наш горад там прысутнічаў, — тлумачыць Зуеў.

Грамадскія актывісты звярнуліся ў Баранавіцкі гарвыканкам, які перадаў ім інфармацыю аб кропках, дзе адбываецца прыём другаснай сыравіны і небяспечных адыходаў. Пасля ўдакладнення інфармацыі з ЖКГ яна была перададзена ў «Цэнтр экалагічных рашэнняў», які і нанёс іх на сваю карту.

РЕКЛАМА

На карце акрамя месцаў прыёму пададзены таксама і расклад працы кропак. Там можна пабачыць, дзе ў Баранавічах прымаецца макулатура, металалом, лямпачкі і інш. Стваральнікі сцвярджаюць, што інфармацыя своечасова абнаўляецца.

Баранавічы сталі 11-м беларускім горадам, які з’явіўся на «Зялёнай карце». Да канца года таксама дададуць інфармацыю пра Ваўкавыск, Гомель і Маладзечна.

Па словах кіраўніка ЭКГА «Неруш», у перспектыве плануецца зрабіць прыкладанні, якія б адлюстроўвалі карту і на мабільных прыладах.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up