Новости / Общество

Ці ўзаконяць для сялянаў кабалу?

15.06.2014, 2:10 / remove_red_eye 0 / chat_bubble

Праз 153 гады пасля адмены прыгоннага права царом Аляксандрам другі Аляксандр,  ужо Лукашэнка, заявіў аб верагоднасці яго паўторнага ўвядзення.

«Я стаўлю жорстка пытанне таму, што на стале дэкрэт, аб якім я казаў раней. Учора мне яго паклалі на стол з нагоды, скажам прама, «прыгоннага права», –  сказаў Лукашэнка 27 мая на нарадзе па праблемах кормавытворчасці і павышэнні эфектыўнасці жывёлагадоўлі.

Развіваючы сваю думку, гарант Канстытуцыі заклікаў прысутных наменклатуршчыкаў да актыўнасці і крыху прасвятліў сутнасць дэкрэта.

«Ты не звольнішся і не пяройдзеш (памятаеце, я казаў у пасланні), – заявіў Лукашэнка. — Дык пачынайце ж вы (чыноўнікі – Аўт.) варушыцца, каб народ не сказаў: што вы нас заціскаеце, а самі незразумела як працуеце».
Падрабязнасці пакуль невядомы, але можна меркаваць, што скандальны дэкрэт №9, калі супрацоўнікам дрэваапрацоўчай галіны забаранілі звальняцца з прадпрыемстваў да сканчэння мадэрнізацыі, ужо пад новай лічбай прыменяць да калгаснікаў, якія ад такіх планаў улады не ў захапленні.

РЕКЛАМА

– У нас усе баяцца таго, што гэты дэкрэт сапраўды прымуць, – распавёў “ІР” Сяргей, трактарыст аднаго з СВК у Баранавіцкім раёне.  – Мне засталося адпрацаваць 2 месяцы і я не хачу пад прымусам тут заставацца.
Па словах Сяргея, заробак зімой не паднімаецца больш за 2 млн руб., улетку – 4 млн. У такіх умовах моладзь, якая трапляе ў калгас пасля вучылішч, як мага хутчэй імкнецца адшукаць штосьці больш вартае. На думку маладога трактарыста, феадальныя законы – не лепшы шлях да прагрэсу.

– Па сутнасці, гэты дэкрэт ужо даўно працуе, – распавядае Сяргей, – тых, хто хоча сысці, доўга не звальняюць. Ведаю прыклад, калі чалавек літаральна не хадзіў на працу,  каб дамагчыся працоўнай кніжкі і свабоды ад калгаса – праз месяц усё ж звольнілі.  Хіба праца ад такога робіцца прадуктыўней? Лепш бы плацілі нармальна – і людзі самі пацягнуцца.

Нагадаем, што мінулая спроба гвалтоўна прыкаваць працоўных да іх месцаў вынікаў не дала – мадэрнізацыя дрэваапрацоўчай прамысловасці правалілася. Тады сваіх пасадаў пазбавіліся старшыня Мінскага аблвыканкама і намеснік главы Адміністрацыі прэзідэнта.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up