Новости / Происшествия

У Луганску тэрарысты збілі самалёт з 49 дэсантнікамі на борце

14.06.2014, 20:01 / remove_red_eye 97 / chat_bubble0

На 15 чэрвеня ва Украіне аб'яўлены Дзень жалобы.

У ваенна-транспартны самалёт Узброеных Сіл Украіны трапілі з зенітнай ўстаноўкі і буйнакалібернага кулямёта. Кіраўніцтва Мінабароны, Генеральнага штаба і Ваенна-паветраных сіл Украіны «выказвае шчырыя спачуванні бацькам, родным і блізкім загінуўшых ваеннаслужачых у сувязі з трагічнаю непапраўнаю стратаю».

Самалёт над луганскім аэрапортам быў збіты ўзброенай групіроўкай «ЛНР». Гэтую інфармацыю Радыё Свабода пацвердзіла Аксана Чыгрына, прадстаўнік прэс-службы штаба так званай «Луганскай народнай рэспублікі», якая прызнаная тэрарыстычнай арганізацыяй.

РЕКЛАМА

«Самалёт збілі апалчэнцы. Быў парушаны загад Балотава наконт закрытай паветранай прасторы над Луганскам. У дакуменце гаварылася, што ў выпадку парушэння загаду будуць прынятыя адпаведныя меры», — сказала Чыгрына.

На борце самалёта, акрамя 9 членаў экіпажа, знаходзіліся 40 вайскоўцаў. Усе яны загінулі. Пракуратура адкрыла крымінальную справу па артыкуле «тэракт».

Момант выбуху самалёта зафіксавалі камеры назірання. Як паведамляюць украінскія СМІ, самалёт перавозіў 40 днепрапятроўскіх дэсантнікаў. Акрамя вайскоўцаў, на борце былі тэхніка, рыштунак і прадукты.

На 15 чэрвеня ва Украіне аб’яўлены Дзень жалобы.

РЕКЛАМА

«Наша Ніва»

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Оставить комментарий

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
  Подписаться  
Уведомление о
Scroll Up