Автор: "Наша ніва"

20:08, 14 июня 2014

Происшествия

remove_red_eye 83

У Харкаве аднаго з лідараў баевікоў знялі з цягніка «Марыупаль–Баранавічы»

На чыгуначнай станцыі «Харкаў-Пасажырскі» супрацоўнікі СБУ затрымалі аднаго з кіраўнікоў так званай групы баевікоў «Чачэна», які актыўна ўдзельнічаў ва ўзброеных супрацьстаяннях супраць украінскіх вайскоўцаў на ўсходзе Украіны.

Як паведамілі ў прэс-цэнтры СБУ, затрыманы баявік вядомы як «Нерпа» і ў злачыннай групе выконваў функцыі гранатамётчыка.

Гэты 51-гадовы жыхар Марыупаля планаваў збегчы з Украіны ў Беларусь на цягніку міжнародных зносін «Марыупаль–Баранавічы».

Зламыснік хацеў пазбегнуць крымінальнай адказнасці за ўдзел ва ўзброеных бандфармаваннях на ўсходзе Украіны.

РЕКЛАМА

Акрамя гэтага, устаноўлена, што ён знаходзіўся ў агульнадзяржаўным вышуку органамі міліцыі, бо падазраваўся ў здзяйсненні разбою, рабавання, незаконнага завалодання транспартным сродкам і інш.

Паводле УНІАН

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up