Новости / Общество

Міжземнаморская моль жарэ беларускія каштаны

14.06.2014, 23:27 / remove_red_eye 113 / chat_bubble

Каштаны ў Беларусі павольна выміраюць. Ужо некалькі гадоў іх бязлітасна знішчае моль, радзіма якой там, дзе і радзіма каштанаў.

Літаральна месяц таму каштаны яшчэ квітнелі, а ўжо ў пачатку лета іх лісце пачало ржавець, высыхаць і скручвацца.

Паедзенае каштанавай моллю лісце каштанаў

Паедзенае каштанавай моллю лісце каштанаў

РЕКЛАМА

Як распавёў Intex-press энтамолаг, кандыдат біялагічных навук Дзяніс Лундышаў, гэта хвароба мардуе беларускія каштаны ўжо каля 8 гадоў. Прычына пошасці – моль, якая завецца каштанавым мінёрам.

Лісце каштанаў, паточанае каштанавай моллю

Лісце каштанаў, паточанае каштанавай моллю

Моль ужо патачыла нават маладое лісце каштанаў

Моль ужо патачыла нават маладое лісце каштанаў

Ужо ўвесну ў сярэдзіне лістоў заводзяцца вусені, якія харчуюцца зялёнай мякаццю да самага пераўтварэння ў дарослых інсектаў. У выніку лісце каштанаў заўчасна марнее і не паспявае назапасіць патрэбную колькасць крухмалу ды іншых каштоўных рэчываў, якія пасля пераходзяць у карані і жывяць дрэва. Імунітэт дрэваў штогод чэзне, таму каштаны вырачаны на павольную смерць.

 

Каштанавая моль поўнасцю знішчыла лісце

Каштанавая моль поўнасцю знішчыла лісце

Праблема хваробы каштанаў сёння стаіць востра ва ўсёй Цэнтральнай Еўропе, дзе з пацяпленнем клімату спрэс распаўсюдзілася каштанавая моль. А каля 8 гадоў таму паразіты дасягнулі і межаў Беларусі. Дарэчы, радзіма каштанавай молі, як і каштанаў – Міжземнамор’е.

У натуральным асяродку, па словах Дзяніса Лундышава, колькасць каштанавай молі рэгулюецца адмысловым відам павукоў, якія харчуюцца гэтымі паразітамі. У беларускай прыродзе такога рэгулятара няма.

Па словах Дзяніса Лундышава, гадоў праз 20 каштаны ў Беларусі могуць цалкам знікнуць, як ужо пачынаюць знікаць у суседняй Украіне, дзе высахлыя каштанавыя паркі цалкам высякаюць. Гэтаму спрыяюць і лагодныя зімы апошніх гадоў, якія камфортна перажываюць у каштанавым лісці мільёны новых паразітаў.

Дарэчы, у Заходняй Еўропе вынайшлі спосаб змагання з каштанавай моллю, прыдумаўшы для дрэваў адмысловыя ін’екцыі з атрутнымі хімікатамі. Атрутнае для каштанавай молі рэчыва распаўсюджваецца па ўсім дрэве, і моль у ім не заводзіцца.

РЕКЛАМА

Інфармацыя пра рэалізацыю праграмы лекавання каштанаў на хворых дрэвах у парку ў польскім Любліне

Інфармацыя пра рэалізацыю праграмы лекавання каштанаў на хворых дрэвах у парку ў польскім Любліне

Так у польскім Любліне пазначаюцца каштаны, якім зрабілі ўколы ад каштанавай молі

Так у польскім Любліне пазначаюцца каштаны, якім зрабілі ўколы ад каштанавай молі

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up