Новости / Общество

На інтэрнэт-аўкцыёне прадаюцца здымкі Крывошына і Вострава часоў Першай сусветнай вайны

10.06.2014, 15:16 / remove_red_eye 0 / chat_bubble

Здымкі, зробленыя немцамі ў 1915-1918 гадах, выставілі на ebay.

Дзякуючы нямецкім жаўнерам, з часоў Першай сусветнай вайны засталося шмат фотаздымкаў, якія адлюстроўваюць тагачасны побыт беларусаў і краявіды нашай краіны. Цяпер на сайце ebay прадаюцца здымкі, зробленыя кайзераўскімі салдатамі ў вёсках Крывошын і Востраў Ляхавіцкага раёна.

Крывошын. Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Фота: http://forum.globus.tut.by

Крывошын. Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Фота: http://forum.globus.tut.by

РЕКЛАМА

Цікава, што цэрквы, якія немцы здымалі 100 гадоў таму, амаль ніяк не змяніліся. 

Крывошын часоў Першай сусветнай вайны

Крывошын часоў Першай сусветнай вайны

Напрыклад, храм Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў Крывошыне быў пабудаваны католікамі ў 18 стагоддзі, у 1866 годзе яго перадалі праваслаўным вернікам.

Вясковая дарога. На даляглядзе Крывошын і Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы

Вясковая дарога. На даляглядзе Крывошын і Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы

Захавалася праз дзве вайны і прыгожая драўляная Петрапаўлаўская царква ў Востраве, якую збудавалі ў 1910 годзе.

Востраў. Царква Святых апосталаў Пятра і Паўла

Востраў. Царква Святых апосталаў Пятра і Паўла

Стартавы кошт здымкаў на аўкцыёне пачынаецца ад 1,5 еўра. Але на фота з выявамі храмаў ён ужо перавышае 4 еўра.

Востраў. Царква Святых апосталаў Пятра і Паўла ФОТО: http://www.pravoslavie.by А. Дыбовский

Востраў. Царква Святых апосталаў Пятра і Паўла ФОТО: http://www.pravoslavie.by А. Дыбовский

РЕКЛАМА

Востраў, вузкакалейка праз рэчку

Востраў, вузкакалейка праз рэчку

Востраў, вясковыя краявіды

Востраў, вясковыя краявіды

вёска Востраў

вёска Востраў

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up