Новости / Общество

Ад суботы чакаецца пахаладанне

10.06.2014, 18:16 / remove_red_eye 71 / chat_bubble

У найбліжэйшыя выхадныя дні спёка спадзе, паболее дажджоў.

– Халоднае паветра з поўначы прыйдзе ў Беларусь напрыканцы гэтага тыдня. Але гэта не будзе самы халодны сцэнар пахаладання, які можна чакаць у чэрвені, – паведаміла Intex-press начальнік аддзела метэапрагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук.

У суботу, 14 чэрвеня, у Баранавічах чакаецца ўдзень +13/ +18 градусаў, уночы – +8/ +13 градусаў. Па большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы.

У нядзелю, 15 чэрвеня, уночы – да +13, удзень – да +20 градусаў. Таксама магчымыя дажджы.

РЕКЛАМА

Самай халоднай у Баранавічах прагназуецца ноч на панядзелак, 16 чэрвеня: чакаецца ад +5 да +10 градусаў. Удзень – да +19 градусаў.

Пацяпленне чакаецца толькі ад наступнай серады, 18 чэрвеня, калі ўдзень зноў можа прыграваць да +23 градусаў.

Як паведамілі сіноптыкі, па тэмпературы паветра дзве апошнія дэкады месяца чакаюцца ў межах нормы. А з улікам анамальна цёплай першай дэкады агулам чэрвень сёлета прагназуецца на 1 градус цяплейшы, чым звычайна.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up