Новости / Общество

Абвяржэнне: расійская ваенная авіяцыя застаецца на беларускіх аэрадромах, паляцеў толькі А-50

6.06.2014, 15:03 / remove_red_eye 94 / chat_bubble

У Міністэрстве абароны Беларусі, ВПС і войсках СПА Узброеных сіл абверглі інфармацыю, што з'явілася ў інтэрнэце, аб тым, што расійская авіяцыя, якая базавалася на аэрадромах у Баранавічах і Бабруйску, пакінула месцы дыслакацыі.

На гэтым тыдні расійскіх лётчыкаў наведаў камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны УС Беларусі генерал-маёр Алег Двігалёў, паведамляе БелаПАН.

Як паведамілі БелаПАН у беларускім ваенным ведамстве, камандуючы сапраўды пабываў у Баранавічах і Бабруйску, але з мэтай выказаць падзяку расійскім лётчыкам за дапамогу ў арганізацыі паветранай бяспекі падчас чэмпіянату свету па хакеі.

Пасля завяршэння ЧС-2014 аэрадром у Баранавічах пакінуў толькі самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення А-50 расійскіх ВПС. Тут застаюцца чатыры знішчальнікі Су-27, у Бабруйску — шэсць Су-27.

РЕКЛАМА

Нагадаем, чацвёрка расійскіх знішчальнікаў прыляцела на баявое дзяжурства ў Баранавічы ў снежні 2013 года, шасцёрка Су-27 — у Бабруйск у сакавіку 2014 года. Стварэнне расійскай авіяцыйнай групоўкі на тэрыторыі Беларусі стала адказам на ваенную актыўнасць НАТА каля межаў Беларусі і Саюзнай дзяржавы.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up