Автор: "Intex-press"

14:06, 31 мая 2014

Культура

remove_red_eye 88

У Мінску развітваюцца з Генадзем Бураўкіным

Адпяванне і развітанне адбываецца ў мінскім Свята-Петрапаўлаўскім саборы.

Развітацца са знакамітым беларускім паэтам прыйшлі многія публічныя асобы, сярод якіх палітыкі Аляксандр Казулін, Вінцук Вячорка, Павал Севярынец, Зміцер і Наста Дашкевічы, Людміла Гразнова, журналісты Ёсіф Сярэдзіч, Аляксей Кароль, Святлана Калінкіна, Аляксандр Уліцёнак, Аляксандр Старыкевіч, літаратары Анатоль Вярцінскі, Анатоль Бутэвіч, Віктар Шніп і Людміла Рублеўская, паведамляе «Радыё Свабода»

Тым часам у храм прыходзяць усё новыя людзі, многія з іх былі асабіста знаёмыя з Генадзем Мікалаевічам: драматург Аляксей Дудараў, акцёр Генадзь Гарбук, выдавец Уладзімір Сіўчыкаў, гісторык Валянцін Голубеў, жонка зніклага палітыка Віктара Ганчара спадарыня Зінаіда. Таксама ў Свята-Петрапаўлаўскім саборы вельмі шмат моладзі і дзяцей.

РЕКЛАМА

Зала сабора не можа змясціць усіх жадаючых развітацца з паэтам, людзі чакаюць сваёй чаргі у царкоўным дворыку. Царкоўнае адпяванне праходзіць на беларускай мове, піша БелаПАН.

Генадзь Бураўкін памёр 30 траўня на 78-м годзе жыцця. Аўтар вядомай усім «Калыханкі» апошнія месяцы змагаўся з анкалагічным захворваннем.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up