Новости / Общество

Падтрымліваем нашых: ураджэнка Баранавіч у фінале «Акадэміі талентаў»

31.05.2014, 12:06 / remove_red_eye 69 / chat_bubble

Прамая трансляцыя сёння ў 18.40 на тэлеканале АНТ.

«Акадэмія талентаў» – праект тэлеканала АНТ, у якім на працягу 12 тыдняў «выхоўваецца» ідэальны спявак.

Каб трапіць на праект, канкурсанты прайшлі жорсткі адбор: першапачатковая колькасць прэтэндэнтаў перавышала дзве тысячы. Сярод тых, хто здолеў здзівіць журы, і ўраджэнка Баранавіч Валерыя Зверава.
Праз вялікую канкурэнцыю яна дайшла да фіналу, галоўны прыз у якім – 100 мільёнаў рублёў і шанс на кантракт з вядомым прадзюсарам. 

Сёння Валерыя з песняю «Я взлетаю» паспрабуе перамагчы ў праекце. Прамую трансляцыю будзе весці тэлеканал АНТ, пачатак у 18.40.

РЕКЛАМА

Усе тэлегледачы маюць магчымасць паўплываць на вынікі фіналу: за выканаўцу, які асабліва спадабаецца, можна галасаваць праз СМС. Нумары тэлефонаў будуць названыя ў пачатку трансляцыі. Заўзеем за нашых!  

Валерыя Зверава нарадзілася і вырасла ў Баранавічах, вучылася ў 14-й школе. Спяваць пачала яшчэ ў дзяцінстве, а ў 15 гадоў пераехала ў сталіцу, паступіўшы ў Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў. 
Паспрабаваць сябе ў «Акадэміі талентаў» Валерыі параіла маці. 

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up