Новости / Общество

ФОТАФАКТ: Баранавіцкі БРСМ далучыў Беласток да Беларусі

28.05.2014, 15:31 / remove_red_eye 276 / chat_bubble0

На мапе, якая размешчана на стыкерах і майках арганізацыі, межы Беларусі не адпавядаюць рэчаіснасці.

У рукі журналістаў «ІР» трапілі стыкеры, якія распаўсюджвае БРСМ Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

На іх намалявана чырвонае сэрца, якое аб’ядноўвае ў сабе герб БарДУ, БРСМ і мапу Беларусі. Заходняя мяжа нашай краіны пры гэтым аднесена значна далей – згодна з уяўленнем аўтара, некаторая частка Польшчы разам з Беластокам знаходзіцца ў Беларусі.

На мой погляд, межы на выяве вельмі блізкія да сапраўдных, – пракаментаваў сітуацыю сакратар БРСМ БарДУ Віктар Горбач, – раней мы памылкі не заўважалі.

РЕКЛАМА

Прадстаўнік арганізацыі запэўніў журналістаў «ІР», што больш ляпаў яго аднадумцы дапускаць не будуць і пераробяць дызайн атрыбутыкі.

Мапа Беларусі

Мапа Беларусі

Карта Беларускай ССР  1940 года

Карта Беларускай ССР 1940 года

РЕКЛАМА

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Оставить комментарий

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
  Подписаться  
Уведомление о
Scroll Up