Автор: "Intex-press"

14:49, 25 мая 2014

Cпорт

remove_red_eye 70

З-за жэсту смерці дыскваліфікаваны на фінал ЧС галоўны трэнер Расіі

Зборная Расіі па хакеі будзе змагацца за золата 25 мая без свайго трэнера.

Галоўны трэнер зборнай Расіі Алег Знарок паказаў «жэст смерці» (правёў далонню па горле) у бок трэнерскага штаба зборнай Швецыі падчас паўфінальнага матча чэмпіянату свету па хакеі. 

За гэта ён дыскваліфікаваны на фінальную гульню. Кіраваць расійскай камандай 25 мая ў гульні супраць Фінляндыі будзе асістэнт Знарка Харыйс Віталіньш.

Дысцыплінарны камітэт ІІХФ вынес такое рашэнне ў адпаведнасці з рэгламентам арганізацыі: «Калі любы прадстаўнік каманды робіць абразлівыя жэсты ў адносінах да любога суддзі ці любой асобы, на яго павінен быць накладзены матч-штраф».

РЕКЛАМА

Дарэчы, упершыню за гісторыю чэмпіянатаў свету галоўны трэнер прапускае фінальны матч з-за дыскваліфікацыі.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up