Автор: "Intex-press"

15:11, 20 мая 2014

Политика

remove_red_eye 74

Данецк выказаўся супраць Данецкай Народнай Рэспублікі

Людзі выказаліся супраць сепаратызму і тэрарызму.

Апоўдні 20 мая ў Данецку загулі заводы, пачалі біць званы храмаў і сігналіць аўтамабілісты. Так жыхары горада адгукнуліся на заклік алігарха Рыната Ахметава да папераджальнай забастоўкі пратэсту супраць сепаратызму, тэрарызму, гвалту і беззаконня.

Такую акцыю папрасіў падтрымаць і мэр Данецка Аляксандр Лук’янчанка.

РЕКЛАМА

Сепаратысты паабяцалі знішчыць верталёт Ахметава. Пра гэта было заяўлена на прамым канале данецкіх сепаратыстаў у Ютубе. «Верталёт Ахметава трэба высачыць і расстраляць», — заявіў мадэратар канала. Пазней з’явілася інфармацыя, што ў цэнтры горада абстралялі верталёт.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up