Автор: Арцём ГАРБАЦЭВІЧ

9:45, 18 мая 2014

Общество

remove_red_eye 69

На дне. Рэпартаж з рэйду па праблемных сем’ях у Баранавічах

У супрацоўнікаў ЖЭСаў, МНС і міліцыі шмат функцый і абавязкаў. Адзін з іх – гэта штотыднёвая праверка жылля, якое належыць непаўнагадовым, алкаголікам альбо старым. У адзін з такіх рэйдаў схадзіў і карэспандэнт “IP” .

«Нам бы толькі сына выпісаць…»

– Спадзяюся, што сёння абход без эксцэсаў пройдзе, – дзеліцца досведам электрык з ЖЭСа, – я неяк у прыватны дамок завітаў, а там нікога. Хацеў ужо далей ісці, як здаравенны сабака аднекуль узяўся і сеў ля брамкі. Да яго бліжэй падыходзіш – злуецца. Так і чакаў больш за гадзіну, пакуль гаспадар не з’явіўся.

Гісторый такога кшталту ў чальцоў камісій дзясяткі – ад смешных да не вельмі, калі даводзілася літаральна ўцякаць ад неадэкватных жыхароў і іх гадаванцаў.

РЕКЛАМА

Але сёння ўсё пачынаецца добра. У першай кватэры бабуля адчыняе дзверы і ветліва запрашае прайсці ўсіх: маўляў, у нас усё выдатна – глядзіце самі. Акрамя яе ў кватэры былі хворы дзед і малая ўнучка.

– Нам бы толькі сына выпісаць – ужо колькі часу не з’яўляецца. Я і не памятаю, калі тут быў, – скардзіцца старая жанчына.

Яе сын пазбаўлены бацькоўскіх правоў, цяпер недзе ў Расіі. Аб сваіх родных ён нават не ўзгадвае. А яго бацька між тым ледзь ходзіць.

– У такіх кватэрах, дзе людзі старыя і не п’юць, звычайна ўсё спакойна, – кажа ўчастковы, – а бывае так, што і табурэткі лётаюць, калі ў які-небудзь прытон трапіш.

«У мяне праблема – столь падае»

Ох, адчуваю, што нічога там і не змянілася, – сумна кажа жанчына з ЖЭСа.

Ох, адчуваю, што нічога там і не змянілася, – сумна кажа жанчына з ЖЭСа.

– Ну што, зараз у 53-ю? Ох, адчуваю, што нічога там і не змянілася, – сумна кажа жанчына з ЖЭСа.
Абшарпаныя дзверы не зачынены – дастаткова толькі націснуць на ручку, як яны са скрыпам расхінаюцца. З кожным крокам углыб усё мацней б’е затхлы і непрыемны пах. Добра «паддаты» ўласнік сядзіць у пакоі.
– Выпіць? Заходзьце! – запрашае гасцей чалавек з разбітаю галавою.

– Дык мне што, ужо збірацца, ці як? – вылупвае вочы алкаголік.

– Дык мне што, ужо збірацца, ці як? – вылупвае вочы алкаголік.

І адразу губляецца, калі бачыць сярод візіцёраў людзей у форме: «Ды колькі ж вас?!»

– Колькі ёсць, а ўсе да вас! – адказваюць яму з ганка. – Усё квасім?!

Гаспадару няма чаго адказаць, у кватэры поўны кавардак

Гаспадару няма чаго адказаць, у кватэры поўны кавардак

РЕКЛАМА

Гаспадару няма чаго адказаць, у кватэры поўны кавардак. З-за адсутнасці дываноў падлогу фарбуюць плямы ад віна і попелу. А ў гаршках, дзе звычайна растуць кветкі, высяцца горы лушпаек з-пад семак.

А ў гаршках, дзе звычайна растуць кветкі, высяцца горы лушпаек з-пад семак.

А ў гаршках, дзе звычайна растуць кветкі, высяцца горы лушпаек з-пад семак.

– Калі вы ўжо спыніцеся? – пытаецца ў гаспадара адзін з сябраў камісіі. – Вы разумееце, што вас могуць выселіць?
Градус гуляе па крыві, і мужчыну цяжка рэагаваць на заўвагі.

– Дык мне што, ужо збірацца, ці як? – вылупвае вочы алкаголік.

– Выпіць? Заходзьце! – запрашае гасцей чалавек з разбітаю галавою.

– Выпіць? Заходзьце! – запрашае гасцей чалавек з разбітаю галавою.

– Пакуль не трэба, але неўзабаве можаце даскакацца! Замест чатырохпакаёўкі атрымаеце маленькую, – прадстаўнік ЖЭСа намагаецца напужаць мужчыну. – Сын ваш дзе?

Амаль у гэты ж самы момант у калідоры рыпіць падлога – на «сцэне» з’яўляецца сынок. На выгляд ён не надта лепшы за бацьку.  

– Опачкі… я гэта… Лепш пазней зайду, – ледзь вымаўляючы словы, прыбыўшы заднім ходам адступае да дзвярэй.
Яго бацька тым часам спрабуе растлумачыць гасцям сітуацыю.

Гаспадару няма чаго адказаць, у кватэры поўны кавардак

Гаспадару няма чаго адказаць, у кватэры поўны кавардак

– У мяне нешта з кватэраю – столь падае! – паказвае пальцам на аблезлую пабелку гаспадар. – Суседзі вінаватыя.
– Ох, як столь падае? – саркастычна перапытваюць у мужчыны. – А фарбаваць яе не спрабавалі?

Але столь – гэта толькі адзін адсотак з праблемных месцаў кватэры: уся яна застаўлена старымі аконнымі рамамі, яны паўсюль – у пакоях, на лоджыі.

Спрабую сам высветліць у мужчыны, нашто яму столькі хлама.

– Ну як нашто? – намагаючыся сфакусавацца на маім твары, пачынае адказ суразмоўца. – Я, калі бачу, што нехта рамы выкідвае, дадому сабе прыношу, па памерах іх падганяю, збіваю адну з адною.

– А для чаго гэта? – нічога не разумею і перапытваю.

– Як для чаго? Кажу ж…  прыношу… збіваю…

Не атрымаўшы адказу, іду даследваць іншыя пакоі, якія ўпрыгожваюць выцвілыя постэры кінагерояў мінулага стагоддзя. Акурат пад гэтымі выявамі стаіць ложак, уся падушка на якім выпацканая ў мазут і кроў, а матрас у рыжых разводах. Ролю коўдры выконвае наваленая на ложак рваная і брудная вопратка. Мы знаходзімся ў кватэры ўсяго 15 хвілін, а ў мяне ўжо пачынае раскалвацца галава.

– Пенсіі не хапае тут рамонт зрабіць, вось! – даносяцца апраўданні гаспадара. – Адкуль мне грошы браць?
Задаволены сваім аргументам, мужчына запальвае цыгарэту.

– Вы ж п’яны, нашто вы курыце ў хаце? – абураецца інспектар пажарнай службы. – Жадаеце пагарэць?
– Ніколі не гарэў і не планую, – парыруе алкаголік.

Тым часам іншыя члены  камісіі раяцца паміж сабою.

– Ну што, выпісваем штраф? – палеміка ў разгары, – Тут антысанітарыя. У дадатак яшчэ і сябе можа спаліць, і суседзяў. Ніколі не ведаеш, што ад такіх чакаць.

Не вытрымліваючы больш і хвіліны ў памяшканні, выбягаю на вуліцу. Праз некалькі хвілін выходзяць і астатнія, рашэнне прынята: мужчыну папярэдзілі ў апошні раз.

«Тут жыве мужык з жонкаю ды яшчэ яго каханка разам з імі»

Пасля пяці хвілін перапынку ідзем далей – трэба наведаць яшчэ некалькі кватэр, аднак дзверы наступнай не адчыняюцца.

У вочы кінуўся імправізаваны «стол» – табурэтка, на якой ляжыць пачак маянэзу ды стаяць два стаканы з гарэлкаю, бутэлька – побач.

У вочы кінуўся імправізаваны «стол» – табурэтка, на якой ляжыць пачак маянэзу ды стаяць два стаканы з гарэлкаю, бутэлька – побач.

– Тут жыве мужык з жонкаю ды яшчэ яго каханка разам з імі, уяўляеце такое? – смяецца жанчына з ЖЭСа.
Па яе досведзе гэта не самы дзіўны выпадак – распавядае і пра тое, як у адной кватэры жылі два браты і іх агульная жонка, з дзецьмі ад кожнага.

– Давайце вышэй падымемся, тут яшчэ адна сямейка ў гэтым пад’ездзе, – гледзячы ў спіс, кажа старшыня камісіі.
Пакуль стаім пад дзвярыма, аб ногі трэцца кот – як здаецца, ён ужо доўга чакае ўласніка.

– Вам чаго? – хістаючыся, пытаецца жанчына, якая адчыніла дзверы. – А, камісія. Не чакалі.

Калі прайшлі ўглыб кватэры, у вочы кінуўся імправізаваны «стол» – табурэтка, на якой ляжыць пачак маянэзу ды стаяць два стаканы з гарэлкаю, бутэлька – побач. З адчыненых дзвярэй шафы ў жылым пакоі на падлогу сыплецца бульба.

З адчыненых дзвярэй шафы ў жылым пакоі на падлогу сыплецца бульба.

З адчыненых дзвярэй шафы ў жылым пакоі на падлогу сыплецца бульба.

– Так, а сын ваш дзе? – пытаюцца ў жанчыны.

– А я што, ведаю? Манаткі сабраў ды пайшоў некуды. Ён мне справаздачы не піша, – з абыякавым выглядам адказвае тая.

– А ў вас кот ёсць? –высвятляю ў жанчыны. – Там нейкі ходзіць па пад’ездзе.

РЕКЛАМА

– Гэта значыць, пад’езд не наш, – разважае п’яная суразмоўца.

– Як жа не ваш пад’езд, калі кот каля вашых дзвярэй ходзіць? – цісну на яе.

– А, тады значыць, кот не наш, – робіць выснову жанчына.

Праверыўшы яшчэ стан праводкі, камісія сыходзіць, пакідаючы жанчыну сам-насам з напоямі.

«Я, бывае, дзверы адчыню ды чакаю, пакуль хто ісці будзе, прашу, каб мне хлеба купілі»

Тым часам па лесвіцы ледзь падымаецца састарэлы дзед, гучыць прапанова зайсці і да яго – ці мала што.
– Як вы, дзядуля? – наперад ідзе пажарны. – Мы да вас у госці зойдзем, не супраць?

Дзед запрашае да сябе і запэўнівае, што буйных праблемаў у яго няма. Вось толькі хадзіць ужо цяжка, а сын з’ехаў у камандзіроўку.

– Я, бывае, дзверы адчыню, сяджу ды чакаю, пакуль хто ісці будзе, – распавядае дзед, – прашу, каб хлеба купілі.
– Мы ваш нумар запішам, і да вас будзе прыходзіць чалавек з сацыяльнай службы, – запэўніваюць старога.

Пасля праверкі пажарнага апавяшчальніка і стану электрычнасці камісія з палёгкай адзначае, што час, адведзены на праверку, скончыўся.

– Вы калі б з участковым хаця б дзень пахадзілі ў другую змену, дык не такога наглядзеліся б, – кажа міліцыянер у адказ на мой невымаўлены запыт вачэй, – мы, па сутнасці, кожны дзень такое бачым, але асабліва балюча вось за такіх, як апошні дзед: у яго ж дарослыя дзеці ёсць, мы да такіх увогуле хадзіць як бы і не павінны…

Дзіўнае нешта адбываецца з нашым грамадствам.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up