Новости Интекс-пресс / Cпорт

Скандынаўская вясна: фотарэпартаж з ЧС па хакеі

16.05.2014, 17:09 / remove_red_eye 119 / chat_bubble

Карэспандэнты "ІР" трапілі на хакейную сустрэчу Беларусь-Фінляндыя 15 мая.

Сцягі дзяржаў-удзельніц чэмпіянату бачны здалёк. Турыстаў з усіх гэтых краін можна сустрэць каля хакейных пляцовак незалежна ад таго, гуляе сёння іх каманда ці не.

Таксама з усіх бакоў на турыста паглядае сімвал чэмпіянату, якому беларусы далі імя Валера.

Сцягі краін-удзельніц ЧС-2014 па хакеі

РЕКЛАМА

Сцягі краін-удзельніц ЧС-2014 па хакеі

Сімвал чэмпіянату – зубр Валера

Сімвал чэмпіянату – зубр Валера

Дамінуюць, канешне, заўзятары тых зборных, якім належыць гуляць у бліжэйшы час. Некаторыя балельшчыкі ўжо даўно шпацыруюць недалёка ад арэны, іншыя прыбываюць на таксі літаральна за некалькі хвілін да пачатку сустрэчы.

Фінскія заўзятары на ЧС-2014 па хакеі

Фінскія заўзятары на ЧС-2014 па хакеі

Беларускі заўзятар

Беларускі заўзятар

Фінскія заўзятары на ЧС-2014 па хакеі

Фінскія заўзятары на ЧС-2014 па хакеі

Хакей – не адзінае, чым бавяцца наведвальнікі Мінск-Арэны. Недалёка ад яе выступаюць спевакі, гандляры прадаюць атрыбутыку і праводзяць віктарыны.
Але найбольш распаўсюджаны занятак – фотаздымка з заўзятарамі іншых камандаў.

Заўзятарскі маскарад

Заўзятарскі маскарад

Фінскія заўзятары на ЧС-2014 па хакеі

Фінскія заўзятары на ЧС-2014 па хакеі

РЕКЛАМА

У бліжэйшым супермаркеце – аншлаг: замежнікі прагнуць набыць сувеніры і натоўпамі ходзяць паміж паліц.

Крама беларускай сімволікі

Крама беларускай сімволікі

Латышскія заўзятары выбіраюць сувеніры

Латышскія заўзятары выбіраюць сувеніры

Латышская заўзятарка

Латышская заўзятарка

Беларускія заўзятары

Беларускія заўзятары

Некаторыя латышы трымаюць у руках украінскія сцягі.

Латышскія заўзятары з украінскім сцягам

Латышскія заўзятары з украінскім сцягам

У падземных пераходах каля Мінск-Арэны шпарка гандлююць атрыбутыкай і прапаноўваюць заўзятарам размаляваць сабе твар – маленькі сцяг на шчацэ каштуе 15 тысяч.

Гандляр атрыбутыкай у пераходзе

Гандляр атрыбутыкай у пераходзе

Турысты з Фінляндыі

Турысты з Фінляндыі

Тыя, хто ўжо набыў сабе аксэсуары, чакаюць пачатку «спаборніцтваў» у розных забавах.

Турысты бавяцца перад сустрэчай

Турысты бавяцца перад сустрэчай

Пляцоўка перад Мінск-Арэнай

Пляцоўка перад Мінск-Арэнай

Каб трапіць на трыбуну, неабходна прайсці агляд у пільных супрацоўнікаў бяспекі. Некаторых балельшчыкаў абураў гэты марудны працэс.

Служба бяспекі на ЧС-2014 па хакеі

Служба бяспекі на ЧС-2014 па хакеі

15 мая Мінск-Арэну цалкам запоўнілі аматары хакея. Хто не паспеў да пачатку сустрэчы, займаў свае месцы ўжо падчас гульні.

Беларускія заўзятары на ЧС-2014 па хакеі

Беларускія заўзятары на ЧС-2014 па хакеі

Фінскія заўзятары з нацыянальным сцягам

Фінскія заўзятары з нацыянальным сцягам

Дзяўчынак-мажарэтак было крыху шкада: яны танчылі бесперапынна.

Дзяўчынкі-мажарэткі – неад’емны атрыбут міравых спаборніцтваў

Дзяўчынкі-мажарэткі – неад’емны атрыбут міравых спаборніцтваў

Канфлікты на лёдзе ніяк не ўплывалі на адносіны заўзятараў: як беларусы, так і фіны ставіліся адзін да аднаго з павагаю.

Фінскі заўзятар рэкламуе нацыянальны сцяг

РЕКЛАМА

Фінскі заўзятар рэкламуе нацыянальны сцяг

Халоднае беларускае піва кідала гарачых фінскіх хлопцаў у пляс.

Беларускі і фінскі заўзятары танцуюць разам

Беларускі і фінскі заўзятары танцуюць разам

На жаль, мацнейшымі на лёдзе аказаліся фіны – 2:0. Пераможнае «Суомі» нашы заўзятары перакрыквалі «Беларуссю».

У выніку гасцям нічога не заставалася, як далучыцца і таксама скандаваць «Беларусь».

Дзяўчынкі-заўзятаркі

Дзяўчынкі-заўзятаркі

Транспарту пасля сустрэчы на ўсіх не хапіла. Велізарныя шэрагі людзей цягнуліся ад Мінск-Арэны ва ўсе бакі.

Людзі разыходзяцца пасля матча

Людзі разыходзяцца пасля матча

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up