Новости / Политика

Баранавіцкі суд пастанавіў знішчыць дзяржаўны сцяг Украіны

16.05.2014, 15:59 / remove_red_eye 91 / chat_bubble

Жоўта-блакітны сцяг з'яўляецца доказам парушэння Уладзімірам Гундарам парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў.

Адзіночны пікет у падтрымку ўкраінскага народа 4 сакавіка правёў баранавіцкі актывіст Уладзімір Гундар. З плакатам «Пуцінскія банд-агрэсары — гець з Украіны! Прэч з Беларусі!» і блакітна-жоўтым сцягам на плячах ён выйшаў на плошчу Леніна, дзе прастаяў каля 20 хвілін, потым яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі. На актывіста склалі адміністрацыйны пратакол за парушэнне парадку арганізацыі або правядзенне масавых мерапрыемстваў і асудзілі 21 сакавіка да штрафу ў памеры 15 базавых велічынь (амаль 2 млн рублёў)

Як патлумачыў «ІР» юрыст Сяргей Зікрацкі, рэчавыя доказы захоўваюцца да таго часу, як пастанова набудзе моц. Яны могуць быць вернутыя гаспадару, калі той напіша адпаведную просьбу. Калі ж такой просьбы не было, рэчавыя доказы знішчаюцца.

Судовая пастанова набыла моц 1 красавіка, таму 8 мая суд пастанавіў знішчыць сцяг і плакат.

РЕКЛАМА

Уладзімір Гундар на судзе

Уладзімір Гундар на судзе

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up