Автор: “Твой Стыль”

11:38, 15 мая 2014

Культура

remove_red_eye 120

Запрашаем на фестываль моладзевай журналістыкі “Твой Стыль” у Гродна

Моладзь, якая цікавіцца журналістыкай, 16–18 мая можа ўбачыць працы калег, паўдзельнічаць у майстар-класе і навучыцца скакаць на джампах.

Фестываль моладзевай журналістыкі пройдзе ў Гродне ў бліжэйшыя выхадныя 16-18 мая. Ужо з’явілася падрабязная ПРАГРАМА мерапрыемства – з выставамі, майстар-класамі, прэзентацыямі і ток-шоу, а таксама канцэртам. Арганізатарамі фестывалю з‘яўляюцца грамадскія аб’яднанні “Цэнтр “Трэці Сектар”  і “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

Госці фестывалю ўбачаць выставу маладых беларускіх фатографаў BY NOW, сустрэнуцца з жывымі класікамі беларускай дакументалістыкі Галінай Адамовіч і Алегам Дашкевічам, пройдуцца з экскурсіяй па “журналісцкай Гародні”, змогуць пагуляць у настольныя гульні і навучыцца скакаць на джампах, паўдзельнічаюць у карысных майстар-класах.

Вядучыя майстар-класаў – лепшыя журналісты-прафесіяналы з Беларусі і суседніх краін. Нашымі экспертамі ў гэтым годзе будуць: Яўген Валошын (журналіст Еўрарадыё), расійска-ўкраінскі медыя-эксперт Дзмітрый Сурнін (да 2012 – рэдактар маскоўскай газеты “Мой раён”), шэф-рэдактар ​​Forbes Russia Online Аляксандр Багамолаў, Вольга Тамашэўская (піяр-менеджар Бізнес-школы ІПМ, журналістка з 20-гадовым стажам), дызайнер інфаграфікі TUT.BY Вадзім Шмыгаў і іншыя – поўны спіс з інфармацыяй пра экспертаў глядзі на старонцы фестывалю.

РЕКЛАМА

Гэтаксама ў межах фэсту пройдзе ўзнагароджанне пераможцаў ФотаБатлу і конкурсу для маладых журналістаў.

Падарункам для ўдзельнікаў стане канцэрт дуэта Паўла і Алены Аракелянаў – блюз, фанк і джаз па-беларуску і па-англійску чакае ўдзельнікаў другога дня фэсту.

Пацвердзіць свой удзел у Фестывалі можна тут. Удзел бясплатны. Поўную праграму глядзіце на старонцы фестывалю 3sektar.by/fest2014. Пытанні можна дасылаць на адрас festyval2014@gmail.com

Читать также

Названа лучшая одежда осени

18 часов назад remove_red_eye 1025
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up