Новости / Культура

Баранавіцкія арнітолагі складаюць мапу, дзе спяваюць салаўі – далучыцца можа кожны

13.05.2014, 12:12 / remove_red_eye 135 / chat_bubble

Мясцовыя арнітолагі складаюць мапу гарадскіх месцаў, дзе чуваць салаўіныя спевы. Дапамагчы могуць усе ахвотныя.

Май – самы час слухаць салаўёў. Вечарамі можна не сядзець дома, а выходзіць на двор і атрымліваць асалоду ад салаўінага пошчаку, а пасля дзяліцца інфармацыяй з намі – гэта будзе і рамантычна, і практычна, – распавяла “IP” ініцыятар стварэння салаўінай мапы ў Баранавічах птушказнаўца Юля Траццяк.


Салаўіную мапу горада баранавіцкія арнітолагі складаюць ужо трэці год запар. Пазалетась у Баранавічах пачулі 53 салаўя, летась – 46.

РЕКЛАМА


Салаўі робяць гнёзды толькі ў чыстых, зялёных зонах. Параўноўваючы салаўіныя мапы розных гадоў, можна меркаваць, як змяняецца экалагічны стан асяродку, у якім мы жывем, – расказала Юля Траццяк.


Сёлета баранавіцкія арнітолагі ствараюць аператыўную, электронную мапу гарадскіх месцаў, дзе спяваюць салаўі. Дапамагчы ўдасканаліць мапу можа кожны жыхар, паведаміўшы пра свайго пачутага ў межах горада салаўя па тэлефоне 8-029-8550997.


Звычайна салаўі пачынаюць масава спяваць у пачатку мая і заканчваюць у пачатку чэрвеня. Толькі рэдкія самцы, якія яшчэ не паспелі прывабіць сваю самку, працягваюць спяваць да сярэдзіны чэрвеня. Пазней птушкам ужо не да спеваў: трэба цэлымі днямі здабываць ежу і карміць птушанят.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up