Автор: "Intex-press"

16:44, 12 мая 2014

Общество

remove_red_eye 73

Графік электроннай рэгістрацыі на візы ў польскім консульстве ў Брэсце на чэрвень 2014 года

Генеральнае консульства Рэспублікі Польшча ў г. Брэсце выклала на сайце новыя тэрміны рэгістрацыі.

Генеральнае консульства Рэспублікі Польшча ў Брэсце інфармуе, што месцы для рэгістрацыі ў сістэме https://by.e-konsulat.gov.pl на чэрвень 2014 года будуць даступныя ад:

 

17 мая 2014 г. а 12:00 – Шэнген – пакупкі

РЕКЛАМА

17 мая 2014 г. а 12:00 – Шэнген – бізнес

17 мая 2014 г. а 14:00 – Шэнген – вадзіцелі (TIR)

17 мая 2014 г. а 18:00 – Нацыянальная – іншае

17 мая 2014 г. а 20:00 – Нацыянальная – госці

18 мая 2014 г. а 10:00 – Шэнген – культура

18 мая 2014 г. а 14:00 – Шэнген – госці

18 мая 2014 г. а 17:00 – Шэнген – спорт

18 мая 2014 г. а 19:00 – Шэнген – турызм, Шэнген – іншае

18 мая 2014 г. а 20:00 – Нацыянальная – праца, Нацыянальная – вучоба, Шэнген – праца

Супрацоўнікі кансулята папярэджваюць, што ў выпадку ўзнікнення праблем падчас рэгістрацыі (завісанне старонкі, праблемы з анкетай) ці пры рашэнні аб адмене зарэгістраванага запытання неабходнa звяртацца за дапамогай толькі па адрасе: e-konsulat@msz.gov.pl

Таксама консульства нагадвае, што 18 лістапада 2013 года ўступіла ў сілу Распараджэнне Еўрапарламента і Савета (ЕЗ) №610/2013 ад 26 чэрвеня 2013 г., якое змяняе прынцыпы разліку перыяду знаходжання грамадзян трэціх краін на тэрыторыі дзяржаў-членаў Еўрасаюза. У цяперашні час прымяняецца схема «90 дзён на працягу кожнага 180-дзённага перыяду«, прычым перыяд 180 дзён разлічваецца кожны раз ад даты ўезду на тэрыторыю дзяржаў-членаў Шэнгенскага пагаднення.

Консульства не нясе адказнасці за выпадкі адмовы ва ўездзе на тэрыторыю дзяржаў-членаў Шэнгенскага пагаднення ў сувязі з выкарыстаннем дазволеных дзён знаходжання – нават нягледзячы на наяўнасць сапраўднай візы.

Поделиться:
Читать также

Лукашенко пригласили в Париж

7 часов назад remove_red_eye 263
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up