Новости / Политика

Тэрарысты павесілі кіраўніка марыупальскай міліцыі

11.05.2014, 16:18 / remove_red_eye 82 / chat_bubble

Кіраўнік марыупальскай міліцыі Валерый Андрашчук знойдзены павешаным каля гарадскога аэрапорта.

Гэтую інфармацыю мясцовым СМІ пацвердзіла крыніца ў праваахоўных органах, паведамляе Korrespondent.net.

Раней 9 мая народны дэпутат Алег Ляшко паведамляў, што апалчэнцы выкралі начальніка марыупальскай міліцыі Валерыя Андрашчука.

«З палаючага будынка УУС яго на машыне спрабаваў вывезці адзін адстаўнік. Іх аўто падрэзаў джып, баевікі паранілі нажом кіроўцу, а Андрашчука запіхнулі ў багажнік і павезлі ў невядомым напрамку», — гаварылася ў яго паведамленні ў Facebook.

РЕКЛАМА

У той жа час прарасійскі сайт Новороссіі, які служыць рупарам сепаратыстаў на паўднёва-ўсходзе Украіны, піша, што міліцыянера прысудзіў да смерці «народны суд»: «Народны суд, як надзвычайны юрыдычны орган на правах ваеннага трыбунала, прысудзіў Андрашчука Валерыя да вышэйшай меры пакарання. Прысуд прыведзены ў выкананне на асіне ў лесапаласе на паўночнай ўскраіне Марыупаля байцамі батальёна Луганскай народнай арміі», – піша сайт. 

Нагадаем, што 9 мая каля 60-ці чалавек, узброеных аўтаматычнай зброяй, атакавалі гараддзел міліцыі. Падчас сутычак загінуў украінскі ваенны. Было забіта каля 20 сепаратыстаў, чацвёра ўзяты ў палон.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up