Новости / Культура

AD.NAK! развяжа рукі рэкламшчыкам

11.05.2014, 1:06 / remove_red_eye 101 / chat_bubble

Сёння трэнд спалучэння глабальнага і лакальнага, альбо Glocal, вельмі папулярны ў свеце. Для бізнесу гэта значыць развіваць справу глабальна, надаючы пры гэтым значную ўвагу мясцовым умовам.

Менавіта таму сёлетні Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! разам са студыяй брэндынгу On Foot ладзіць конкурс “Брэнд-перазагрузка” і прапануе ўдзельнікам ператварыць мясцовыя гандлёвыя маркі і брэнды так, каб яны адназначна ўспрымаліся як беларускія.

Згоду здацца на літасць дызайнераў, арт-дырэктараў і іншых спецыялістаў, якія займаюцца стварэннем новых гандлёвых марак і брэндаў, далі “Онега”, AIST, “Сочный і M1NSK.

 

РЕКЛАМА

– Па-першае, нам цікава ўбачыць новы, свежы погляд на наш брэнд. Па-другое, удзел у конкурсе – лагічны працяг нашай кампаніі “Пакаленне чэмпіёнаў” пра новае пакаленне новых адважных беларусаў, – расказвае пра матывы ўдзелу ў конкурсе Вольга Седзіна, дырэктар па маркетынгу кампаніі “Аазіс”.

На думку Вольгі, “развіццё рынку маркетынгу і рэкламы – хутчэй другарадная задача; значна важнейшы пазітыўны ўплыў беларускай мовы і іншых беларускіх атрыбутаў у рэкламе на разуменне і прыняцце беларусамі сваёй ідэнтычнасці”.

Мэтавая аўдыторыя конкурсу: дызайнеры, арт-дырэктары і іншыя спецыялісты, якія працуюць у галіне стварэння новых гандлёвых марак і брэндаў.

 

Конкурс цалкам развяжа рукі рэкламшчыкам, і таму вынік яго непрадказальны. Пэўна мы ведаем адно: павага, прызнанне і адмысловая статуэтка, а таксама каштоўныя прызы ад генеральнага партнёра фестывалю, кампаніі velcom, дастануцца самым адважным і адметным удзельнікам! А кампаніі, якія пагадзіліся на такі эксперымент са сваімі гандлёвымі маркамі, атрымаюць шанс адмыслова аднавіць свае брэнды.

Дэдлайн прыёму працаў – 9 чэрвеня.

Каб узяць удзел у конкурсе, трэба абраць гандлёвую марку са спіса, спампаваць зыходнік з яе айдэнтыкай, а таксама гід па айдэнтыцы і азнаёміцца з ім.

Гатовы праект трэба запампаваць не пазней за 9 чэрвеня ў раздзеле “Падаць работу”.

Пераможцы конкурсу будуць вызначаныя рашэннем сябраў журы, у склад якога ўвойдуць вядомыя спецыялісты па маркетынгу і брэндынгу Беларусі.

Канцэпты пераможцаў будуць разгледжаныя брэндамі-ўдзельнікамі ў якасці праектаў для далейшай практычнай рэалізацыі.

Колькасць удзельнікаў у конкурсе неабмежаваная. Да ўдзелу прымаюцца толькі індывідуальныя работы. Кожны ўдзельнік можа прадставіць на конкурс праекты па ўсіх брэндах гэтага конкурсу.

Аб фестывалі

Сёлетні фестываль AD.NAK! прадстаўлены ў новай канцэпцыі, а менавіта: Думай глабальна – дзейнічай лакальна! Карыстаючыся гэтым трэндавым лозунгам, фестываль AD.NAK! абвяшчае: «Трэба так! Дбай пра сваё – не прагадаеш!»

Фінальная частка фестывалю – урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў з папярэдняй адметнай адукацыйнай праграмай з удзелам замежных экспертаў – пройдзе 27 чэрвеня ў Мінску.

Удзел у фестывалі бясплатны!

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся па тэл.: +375 29 177-0121, 29 755-1434.

adnak@budzma.org

РЕКЛАМА

 

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up