Новости / Политика

Спявак Макарэвіч: З-за анексіі Крыма адбылася трагедыя ў Адэсе

10.05.2014, 21:05 / remove_red_eye 82 / chat_bubble

Расійскі спявак і музыка Андрэй Макарэвіч пракаментаваў трагедыю ў Адэсе.

Музыка заўважыў у сваім блогу на Snob.ru, што нічога не пісаў бы, каб міністр культуры Расіі Мядзінскі не змясціў на твітары запіс: маўляў, дзе ж пасля Адэсы ўсе гэтыя макарэвічы-шаўчукі-акуніны? Чаму не выходзяць на Марш міру?

– Ужо выходзілі, пан міністр. І, дарэчы, дзеля таго, каб гэтай катастрофы ў Адэсе не здарылася. У нас за Марш міру ў фашысты запісваюць, – адказаў лідар гурта «Машина времени».

Як мяркуе Макарэвіч, у Адэсе яшчэ доўга будуць шукаць вінаватых – кожны на карысць сваёй праўды. Але ж загінулі людзі, і ім ужо ўсё адно, хто першы кінуў запалку.

РЕКЛАМА

– Гэтай катастрофы магло не быць. Ступень маны і нянавісці з абодвух бакоў дасягнула той мяжы, што стрэльба павінна была стрэліць. Не ў Адэсе, дык недзе яшчэ, – лічыць Макарэвіч.

На думку спевака, калі б не было анексіі Крыма, не пачалася б шалёная варожасць Кіева і  
паўднёвага ўсходу. Не было б вар’яцкіх самаабвешчаных рэспублік і чалавечых ахвяраў, а магчыма, і адэскай трагедыі.

– Я не кажу пра тое, што мы ў адзін момант ізалявалі сябе ад усяго цывілізаванага свету. Не кажу пра славутыя санкцыі, якія мы адчуем на сабе заўтра – на ўзровень жыцця нашай улады яны не паўплываюць, яны паўплываюць на жыцці грамадзян. Быў бы рады, калі б мяне хто-небудзь аргументавана пераканаў. Але, на жаль, чую толькі хамства і лаянку, – тлумачыць Макарэвіч.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up