Автор: Алесь Гізун

11:39, 6 мая 2014

Общество

remove_red_eye 77

Надвор’е на май: амаль лета

Дні будуць ужо цёплыя, але ночы – яшчэ халаднаватыя, чакаюцца ранішнія туманы і першыя навальніцы.

Па тэмпературы паветра і колькасці ападкаў май сёлета чакаецца ў межах сярэдніх кліматычных значэнняў – паведамілі “IP” у Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.

Перыяд працяглага пацяплення пачынаецца з 7 мая. У гэтыя суткі ўночы будзе яшчэ халаднавата – ад +1 да +6 градусаў, а ўдзень ужо істотна пацяплее – ад +10 да +17 градусаў. Да канца першай дэкады месяца ўночы чакаецца ад +5 да +12, удзень – ад +18 да +24 градусаў.

У другой дэкадзе месцамі яшчэ будуць магчымы начныя замаразкі да –2 градусаў, але ўночы пераважна чакаецца ад +1 да +6. Удзень паветра будзе прагравацца да +15/ +20, у самыя цёплыя дні – да +24/ +26 градусаў.

РЕКЛАМА

Самаю цёплаю чакаецца трэцяя дэкада мая. Уночы будзе +7/ +13, удзень – +20/ +27 градусаў. На ўвесь май сіноптыкі прагназуюць кароткачасовыя навальніцы, раніцамі – туман. Падчас дажджоў і навальніцаў тэмпература паветра будзе апускацца да +15/ +17 градусаў.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up