Автор: Арцём ГАРБАЦЭВІЧ

16:27, 5 мая 2014

Происшествия

remove_red_eye 67

У Баранавіцкім раёне п’яны мужчына атрымаў апёкі, выратоўваючы дровы і салому ад агню

Спроба зберагчы маёмасць скончылася для пацярпелага бальнічным ложкам.

Як паведамляе МНС, бліжэй да вечара 4 мая ў вёсцы Перхавічы Баранавіцкага раёна загарэўся хлеў аднаго з мясцовых жыхароў.

Сам уласнік – п’яны 40-гадовы мужчына, не чакаючы дапамогі, кінуўся у адзіночку выратоўваць сваю маёмасць. Праўда, не зусім паспяхова: цалкам агонь ён не затушыў, але дыму наглытаўся. З апёкамі 3% цела і атручваннем яго завезлі ў бальніцу.

Да прыезду выратавальнікаў агонь знішчыў дзве тоны дроваў і тону саломы. Больш сур’ёзных пашкоджанняў удалося пазбегнуць, спецыялісты зараз высвятляюць прычыны пажару.

РЕКЛАМА

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up