Новости / Культура

Пачаўся онлайн-прыём працаў на фестываль AD.NAK!

5.05.2014, 12:56 / remove_red_eye 85 / chat_bubble

Сайт пятага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! adnak.by пачаў прыём працаў! Дэдлайн прыёму працаў – 9 чэрвеня.

Фінальная частка фестывалю – урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў з папярэдняй адметнай адукацыйнай праграмай з удзелам замежных экспертаў – пройдзе 27 чэрвеня ў Мінску.

Сёлетні фестываль традыцыйна прадстаўлены ў новай канцэпцыі, а менавіта: Думай глабальна – дзейнічай лакальна! Карыстаючыся гэтым трэндавым лозунгам, фестываль AD.NAK! сёлета абвяшчае: «Трэба так! Дбай пра сваё – не прагадаеш!«

РЕКЛАМА

У гэтым годзе вас чакаюць адметныя конкурсы ў новых фарматах. Падрабязнасці ўжо на працуючым сайце.

Час ляціць шпарка, таму спяшайцеся стаць удзельнікам юбілейнага фестывалю AD.NAK! Падаўшы працу праз сайт, вы можаце знайсці ўсе падрабязнасці пра ўмовы ўдзелу і сёлетнія намінацыі.

Темы:
Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up