Новости / Культура

Пад Баранавічамі прайшоў паказ батлейкі

4.05.2014, 17:56 / remove_red_eye 231 / chat_bubble

Паказалі батлейку 3 мая ў Русінах (Русіно), на сядзібе Таварыства беларускай мовы, якое і арганізавала імпрэзу.

Выступ старадаўняга беларускага тэатра «Батлейка пана Скіргайлы» сабраў не менш за 100 гледачоў.

Пад Баранавічамі прайшоў паказ батлейкі

Пад Баранавічамі прайшоў паказ батлейкі

РЕКЛАМА

Аднак не ўсе гледачы здолелі дачакацца пачатку імпрэзы: паўтарагадзінная лекцыя на тэму батлейкі, яе традыцый, сімволікі і гісторыі, сувязі з містыкай і рэлігіяй, выхаваннем і псіхалогіяй, эталогіяй і антрапалогіяй, з архітэктурай і інш. прымусіла немалую колькасць гледачоў, у першую чаргу дзяцей, збегчы «ў сад».

З пачаткам менавіта батлейкі паніклы настрой прысутных хутка ўзняўся. Прыгожы і вельмі артыстычны выступ, без перабольшвання, не пакінуў абыякавым ніводнага гледача.

Пад Баранавічамі прайшоў паказ батлейкі

Пад Баранавічамі прайшоў паказ батлейкі

Пад Баранавічамі прайшоў паказ батлейкі

Пад Баранавічамі прайшоў паказ батлейкі

Пад Баранавічамі прайшоў паказ батлейкі

Пад Баранавічамі прайшоў паказ батлейкі

Пад Баранавічамі прайшоў паказ батлейкі

Пад Баранавічамі прайшоў паказ батлейкі

РЕКЛАМА

Пад Баранавічамі прайшоў паказ батлейкі

Пад Баранавічамі прайшоў паказ батлейкі

 

Пад Баранавічамі прайшоў паказ батлейкі

Пад Баранавічамі прайшоў паказ батлейкі

Даведка

Батлейка – беларускі народны тэатр лялек, які з’явіўся ў Беларусі напрыканцы XVI — у першай палове XVII ст. Узнікненне батлейкі звязана з каляднымі святамі. Па сваім рэпертуары і прынцыпах увасаблення батлейкавы тэатр роднасны ўкраінскаму вяртэпу і польскай шопцы, а ўсе яны разам генетычна ўзыходзяць да заходнееўрапейскіх містэрый. Арганізатарамі відовішчаў звычайна былі законнікі каталіцкіх ордэнаў, вучні калегій. Распаўсюду батлейкі спрыялі вандроўныя семінарысты, якія ўносілі ў рэпертуар сюжэты школьнага тэатра. Хутка батлейку ад царкоўнікаў перанялі мяшчане і сяляне — тэатр робіцца народным.

Да ХІХ ст. у рэпертуары батлейкі пераважала рэлігійная тэматыка. У часы Асветніцтва батлейкавыя паказы ладзіліся ў драўлянай (спачатку — аднапавярховай, потым — двухпавярховай) скрыні (батлейцы) статычнымі або рухомымі лялькамі. Іх дзеянні суправаджаліся вершаваным дыялогам, песнямі. У прадстаўленнях, прымеркаваных да калядных святаў, паказваліся біблейскія сцэны нараджэння Хрыста, пакланення яму пастухоў і каралёў-вешчуноў, пераследу жорсткім царом Ірадам нявінных немаўлятак. У рэпертуар батлейкі, побач з рэлігійнай п’есай «Цар Ірад», народнай драмай «Цар Максіміліян», уваходзілі таксама жанравыя сцэны «Мацей і доктар», «Антон з казой і Антоніха», «Вольскі — купец польскі», «Бэрка-карчмар», «Цыган і цыганка», «Ванька малы», «Паніч» і інш., насычаныя сацыяльнай сатырай.

Пад Баранавічамі прайшоў паказ батлейкі

Пад Баранавічамі прайшоў паказ батлейкі

Паступова, становячыся здабыткам народа ў шырокім сэнсе слова (мяшчане і сялянства), у прыватнасці ў перыяд XVII-XVIII стагоддзяў, батлейка актыўна звяртаецца да народна-камедыйных, свецкіх па характары пастановак. Лічыцца, што з развіццём і станаўленнем прафесійнага тэатра ў Беларусі батлейка саступіла яму ў папулярнасці. Паказы батлейкі ладзіліся да пач. XX ст.

Пад Баранавічамі прайшоў паказ батлейкі

Пад Баранавічамі прайшоў паказ батлейкі

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up