Автор: "Intex-press"

14:02, 3 мая 2014

Политика

remove_red_eye 82

Ва Украіне абвесцілі двухдзённую жалобу па 46 загінуўшых

Выконваючы абавязкі прэзідэнта Украіны Турчынаў паабяцаў пакараць вінаватых у трагедыі і заклікаў украінцаў аб'яднацца ў барацьбе з вонкавым агрэсарам.

В.а. прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў падпісаў Указ аб двухдзённай жалобе ва Украіне па загінуўшых, паведамляе Украінская праўда.

– Другога мая стала для Украіны трагічным днём. Я падпісаў указ аб двухдзённай жалобе ва Украіне па героях, якія загінулі падчас антытэрарыстычнай аперацыі і па загінуўшых падчас трагічных падзеяў у Адэсе, – адзначыў Турчынаў.

Ён выказаў спачуванні родным і блізкім і прапанаваў зрабіць правільныя высновы з гэтай трагедыі, якая адбылася «найперш з-за знешніх правакацый».

РЕКЛАМА

– Вінаватыя ў арганізацыі і правакаванні тых падзей будуць пакараныя, – паабяцаў ён.

Турчынаў таксама адзначыў, што ўкраінцаў цяпер пастаянна штурхаюць на супрацьстаянне, на грамадзянскія канфлікты, на знішчэнне краіны знутры.

– Мы не можам гэтага дапусціць і павінны быць адзінымі ў барацьбе са знешнім ворагам, з тымі, хто хоча знішчыць Украіну, – заклікаў в.а. прэзідэнта.

Ён паабяцаў, што ваенныя і праваахоўнікі будуць працягваць барацьбу супраць тэрарызму і бандытызму, за мір і спакой ва Украіне.

– У той жа час мы павінны спыніць любыя грамадзянскія супрацьстаянні ўнутры краіны, аб’яднацца ў барацьбе з вонкавым агрэсарам. Разам будаваць новую краіну, дзе жыццё, здароўе і дабрабыт кожнага ўкраінца будуць найвышэйшымі каштоўнасцямі, – сказаў Турчынаў.

Нагадаем, 2 мая ў Адэсе ў выніку сутыкненняў прарасійскіх актывістаў і прыхільнікаў адзінай Украіны загінулі 46 чалавек. Спачатку сепаратысты забілі чатырох удзельнікаў маршу за адзіную Украіну, а пасля ўдзельнікі маршу разграмілі прарасійскі лагер і спалілі Дом прафсаюзаў, дзе хаваліся сепаратысты.

У выніку правядзення АТА ў той дзень на Усходзе Украіны загінуў адзін вайсковец раніцай і два – увечары.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up