Автор: Руслан Равяка

15:27, 30 апреля 2014

Культура

remove_red_eye 135

3 мая пад Баранавічамі пакажуць батлейку

 У Русіно паказ старадаўняга беларускага тэатра лялек – батлейкі пана Скіргайлы – ладзіць Баранавіцкая рада ТБМ.  

Як расказаў «ІР» старшыня Баранавіцкай рады Таварыства беларускай мовы Віктар Сырыца, паказ батлейкі адбудзецца 3 мая ў мястэчку Русіны (Русіно) па вул. Сасновая, 5 (сядзіба ТБМ).  Пачатак батлейкі ў 17:30. Уваход вольны.

Даведкі па тэлефонах: 8 (029) 5213281 (Віктар) ці  8 (033) 6007879 (Андрэй).

Падчас мерапрыемства гледачам пакажуць, як можна зрабіць батлейныя лялькі. Прысутныя таксама пачуюць, як гучыць беларуская дуда.

РЕКЛАМА

Даведка

Батлейка – беларускі народны тэатр лялек з’явіўся ў Беларусі напрыканцы XVI — першай паловы XVII ст. Узнікненне батлейкі звязана з каляднымі святамі. Па сваім рэпертуары і прынцыпах увасаблення батлейкавы тэатр роднасны ўкраінскаму вяртэпу і польскай шопцы, а ўсе яны разам генетычна ўзыходзяць да заходнееўрапейскіх містэрый. Арганізатарамі відовішчаў звычайна былі законнікі каталіцкіх ордэнаў, вучні калегій. Распаўсюду батлейкі спрыялі вандроўныя семінарысты, якія ўносілі ў рэпертуар сюжэты школьнага тэатра. Хутка батлейку ад царкоўнікаў пераймаюць мяшчане, сяляне — тэатр робіцца народным.

Да 19 ст. у рэпертуары батлейкі пераважала рэлігійная тэматыка. У часы Асветніцтва батлейкавыя прадстаўленні ладзіліся ў драўлянай (спачатку — аднапавярховай, потым — двухпавярховай) скрыні (батлейцы) статычнымі або рухомымі лялькамі. Іх дзеянні суправаджаліся вершаваным дыялогам, песнямі. У прадстаўленнях, прымеркаваных да калядных свят, паказваліся біблейскія сцэны нараджэння Хрыста, пакланення яму пастухоў і каралёў-вешчуноў, праследу жорсткім царом Ірадам нявінных немаўлятак. У рэпертуар батлейкі, побач з рэлігійнай п’есай «Цар Ірад», народнай драмай «Цар Максіміліян», уваходзілі таксама жанравыя сцэны «Мацей і доктар», «Антон з казой і Антоніха», «Вольскі — купец польскі», «Бэрка-карчмар», «Цыган і цыганка», «Ванька малы», «Паніч» і інш. насычаныя сацыяльнай сатырай.

Паступова, становячыся здабыткам народа ў шырокім сэнсе слова (мяшчане і сялянства), у прыватнасці ў перыяд XVII-XVIII стагоддзяў, Батлейка актыўна звяртаецца да народна-камедыйных, свецкіх па характары пастановак. Лічыцца, што з развіццём і станаўленнем прафесійнага тэатра ў Беларусі Батлейка саступіла папулярнасцю апошняму. Прадстаўленні батлейкі даваліся да пач. XX ст.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up