Автор: "Наша ніва"

22:30, 29 апреля 2014

Политика

remove_red_eye 67

У Луганскай вобласці штурмавікі захапілі абладміністрацыю і Першамайскі гарсавет

"Ва ўкраінскіх гарадах адбываецца тэатралізаванае ўзяцце штурмам гараддзелаў міліцыі і выканкамаў. Хоць ніхто іх і не абараняе". 

У ліку патрабаванняў да ўлады: амністыя ўсіх зняволеных сепаратыстаў, правядзенне рэферэндуму аб самавызначэнні рэгіёна, адмена павышэння коштаў і тарыфаў, а таксама наданне рускай мове статусу дзяржаўнай.

Мітынгоўцы выбілі вокны будынка Луганскай аблдзяржадміністрацыі і ўварваліся ўнутр, паведамляе карэспандэнт «ОстроВа». Над будынкам цяпер сцягі Расійскай Федэрацыі і «Луганскай народнай рэспублікі». Натоўп скандуе «Рэферэндум!», «Данбас!» «Расія!», «Міліцыя з народам» і патрабуе прыцягнуць да адказнасці губернатара Луганскай вобласці Міхаіла Балоцкіх.

Праваахоўнікі перайшлі на бок мітынгоўцаў і надзелі георгіеўскія стужкі. Мітынгоўцы барыкадуюць дзверы ОДА знутры. Раней, у 12 гадзін, усіх супрацоўнікаў ОДА эвакуіравалі з будынка.

РЕКЛАМА

А ў горадзе абласнога падпарадкавання Першамайск сепаратысты захапілі будынак гарсавета. Над ім узнялі сцяг «Луганскай рэспублікі», з усіх устаноў горада нацыянальныя сцягі знятыя па званку з выканкама.

«Думаю, што на гэтым тыдні абмежаваны кантынгент увойдзе ў Луганскую і Данецкую вобласці. У гарадах адбываецца тэатралізаванае ўзяцце штурмам гараддзелаў міліцыі і выканкамаў. Хоць ніхто іх і не абараняе. Цімашэнка са сваімі чарцямі, прэм’ер-міністрам Яцанюком, в.а. прэзідэнта Украіны Турчынавым і міністрам МУС Авакавым фактычна аддала Данбас, а карумпаваныя чыноўнікі і мянты радасна сустракаюць «братэрскіх дыверсантаў». 11-га мая рэферэндум…»

— цытуе УНІАН запіс у Facebook актывіста з Першамайска Сяргей Чуба.

Паводле УНІАН

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up