Автор: "Іntex-press"

23:12, 26 апреля 2014

Культура

remove_red_eye 85

Пяты фестываль AD.NAK! абвяшчае прыём прац

22 красавіка стартаваў пяты, юбілейны, Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! Фестываль традыцыйна будзе прадстаўлены ў новай канцэпцыі, а менавіта: Думай глабальна – дзейнічай лакальна!

Карыстаючыся гэтым трэндавым лозунгам, фестываль AD.NAK! сёлета абвяшчае:

«Трэба так! Дбай пра сваё – не прагадаеш!»

Генеральным партнёрам фестывалю ў гэтым годзе выступіла кампанія velcom. Дзякуючы яе падтрымцы пераможцы намінацый і конкурсаў фестывалю атрымаюць каштоўныя прызы.

РЕКЛАМА

Як заўсёды, аргкамітэт фестывалю AD.NAK! робіць акцэнт на прыцягненні да ўдзелу перш за ўсё маладых талентаў, для якіх у пачатку прафесійнага шляху вельмі важная практычная рэалізаванасць сваіх працаў. Таму ўдзельнікам прапанаваная багатая і разнастайная конкурсная праграма, дзе канкурсанты змогуць паказаць свае прафесійныя здольнасці ў стварэнні рэкламы розных фарматаў – білборды і постары, інфаграфіка, аўдыёрэклама, сувенірная прадукцыя, а таксама стварэнне айдэнтыкі брэндаў і гандлёвых марак.

Прыём працаў да ўдзелу ў намінацыях і конкурсах пятага Фестывалю AD.NAK! пачаўся 22 красавіка. Дэдлайн прыёму работ прызначаны на 9 чэрвеня. А фінальная частка фестывалю – урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў з папярэдняй адметнай адукацыйнай праграмай – пройдзе 27 чэрвеня ў Мінску.

Сёлетні фестываль AD.NAK! будзе прасякнуты ідэяй высокай каштоўнасці мясцовай камунікацыйнай глебы, якую можна развіць пры дапамозе новых сучасных фарматаў – воркшопаў і інтэнсіваў. У гэтым годзе арганізатары вырашылі правесці некалькі 2-дзённых воркшопаў, у межах якіх удзельнікі здолеюць стварыць і паказаць больш якасныя і арыгінальныя ідэі. Адукацыйна-практычныя мерапрыемствы пройдуць напрыканцы траўня – у пачатку чэрвеня пад куратарствам вядомых спецыялістаў рэкламна-камунікацыйнага рынку, пасля якіх удзельнікі будуць абараняць перад найбольш дасведчанымі беларускімі рэкламістамі свае працы. Найбольш старанныя аўтары і стануць пераможцамі сёлетніх конкурсаў.

Для ахвотных стаць прафесіяналамі рэкламнай і камунікацыйнай галіны варта быць пільнымі і дбаць пра тэрміны.

«Мы вырашылі першымі з усіх статусных рэкламных фестываляў увесці ў актыўны ўжытак такі конкурсны фармат, як воркшоп. Аднак удзельнікі гэтага фармату  адначасова з’яўляюцца ўдзельнікамі адпаведнага конкурсу, і аўтары найлепшых праектаў атрымаюць прызы і магчымасці практычнай рэалізацыі сваіх ідэй, – адзначыў Сяргей Скараход, кіраўнік праекта Marketing.by, які выступае арганізацыйным партнёрам AD.NAK! – Дзякуючы такому падыходу арганізатары фестывалю разлічваюць на большы прафесійны ўзровень конкурсных работ. Трэба таксама адзначыць, што ўдзел у воркшопах будзе, натуральна, бясплатны, як і ў астатніх намінацыях і конкурсах AD.NAK!

«Штогод фестываль AD.NAK! адзначае ўсё большую колькасць якасных і амбітных рэкламных праектаў. У той жа час і колькасць цікавых культурніцкіх праектаў расце. Аднак далёка не ўсе культурніцкія праекты могуць дайсці да свайго спажыўца, ім не хапае камунікацыі. І фестываль – гэта тая пляцоўка, якая дае магчымасць адбудаваць гэтую камунікацыю, “пасябраваць” культуру і бізнес, культуру і маркетынг, узбагачаючы адно аднаго. Мы мяркуем, што дбаць пра сябе, сваю зямлю, сваю культуру – гэта найлепшы спосаб быць цікавым для іншых у сучасным глабалізаваным свеце», – кажа Ніна Шыдлоўская, каардынатарка грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!», якая з’яўляецца ініцыятарам правядзення фестывалю AD.NAK!

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся па тэл.: +375 29 177-0121, 29 755-1434.

adnak@budzma.org

Темы:
Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up