Новости / Происшествия

Каб пазбегнуць канфіскацыі ровараў, жыхар Баранавіч спаліў іх

24.04.2014, 15:48 / remove_red_eye 125 / chat_bubble

За пашкоджанне сваёй жа маёмасці мужчыне пагражае буйны штраф – ад 30 да 50 базавых велічынь.

Сяргей Кусцінскі – сацыяльны працоўны, даглядае свайго сляпога бацьку-інваліда. Каб трохі падзарабіць, мужчына выставіў на продаж каля варотаў свайго дома некалькі ровараў і аўтамабільныя шыны.

– З’явілася магчымасць з’ездзіць у Польшчу ды набыць там танную гуму на колы, – распавядае Сяргей, – таму вырашыў старую прадаць.

Каля шынаў стаялі і ровары з цэннікамі. Аднак сваіх пакупнікоў рэчы не дачакаліся: у госці да Сяргея прыйшлі міліцыянты.
– Кажуць, быццам бы паступіла ім нейкая заява, «ад грамадзян», – іранічна ўзгадвае няўдалы гандляр, – і яны прыйшлі разабрацца.

РЕКЛАМА

Абвінаваціўшы Сяргея ў гандлі ў недазволеным месцы, праваахоўнікі паведамілі ў лоб: маёмасць яны вымушаны будуць канфіскаваць. Калі спрэчка зайшла ў тупік, уладальнік ровараў абліў іх бензінам і падпаліў – каб нікому не засталіся.

– Я ж не ведаў, што ў нас каля ўласнага дома нічога прадаваць нельга! – абурана скардзіўся Сяргей. – Ровары там ужо тыдзень стаялі, і нічога! На першы раз маглі б проста папярэдзіць – я прыбраў бы і паехаў прадаваць на кірмаш, дзе дазволена. А так…

Жанчына-вадзіцель спыніла свой аўтамабіль і патушыла палаючыя шыны і ровары. г. Баранавічы, вул. Камсамольская, 22 красавіка.

Жанчына-вадзіцель спыніла свой аўтамабіль і патушыла палаючыя шыны і ровары. г. Баранавічы, вул. Камсамольская, 22 красавіка.

У той час, калі маёмасць гарэла, візіцёры ў пагонах смяяліся і здымалі маленькае фаер-шоу на свае мабільныя тэлефоны.

– Было бачна, што нашых праваахоўцаў такая карціна забаўляе, – узгадвае Сяргей, – а я наўмысна  зрабіў, каб міліцыянты назаўтра не каталіся на бясплатных роварах.

Урэшце незвычайнае вогнішча затушыла жанчына-кіроўца, якая спынілася побач. А міліцыянты выпісалі Сяргею позву ў ГАУС, дзе на наступны дзень паведамілі, што за пашкоджанне сваёй жа маёмасці яму давядзецца выплаціць штраф ад 30 да 50 базавых. У міліцыі сказалі, што напішуць ліст у падатковую, якая вызначыцца з адказнасцю для Сяргея за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць і гандаль у недазволеным месцы.

– Гэта яшчэ ўсё нядрэнна скончылася, – гаворыць Сяргей, – мне ў міліцыі казалі, што калі сума маёмасці на продажы была б больш за 6 мільёнаў, то мне пагражала б турма.

У міліцыі на здарэнне глядзяць інакш і сцвярджаюць, што Сяргея можна прыцягнуць і да крымінальнай адказнасці:
– Проста папярэдзіць грамадзяніна мы не маглі, па законе ў такім выпадку маёмасць канфіскуецца. Да таго ж гаспадар ровараў не проста вырашыў іх знішчыць, ён зрабіў гэта небяспечным спосабам, што магло справакаваць пажар – у гэтым выпадку таксама прадугледжана крымінальная адказнасць, – патлумачылі «ІР» у прэс-службе Баранавіцкага ГАУС.

Жанчына-вадзіцель спыніла свой аўтамабіль і патушыла палаючыя шыны і ровары. г. Баранавічы, вул. Камсамольская, 22 красавіка.

Жанчына-вадзіцель спыніла свой аўтамабіль і патушыла палаючыя шыны і ровары. г. Баранавічы, вул. Камсамольская, 22 красавіка.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up