Новости / Культура

54 гады таму ў Баранавічах быў закладзены помнік Леніну

22.04.2014, 10:59 / remove_red_eye 112 / chat_bubble

22 красавіка 1960 года ў нашым горадзе адбылася кананізацыя Ільіча: у яго гонар пераназвалі плошчу і вуліцу, а таксама зрабілі закладку вядомага нам сёння помніка. 

Пастанова аб пераназванні плошчы Перамогі ў плошчу Леніна

Пастанова аб пераназванні плошчы Перамогі ў плошчу Леніна

РЕКЛАМА

   

У 1960 годзе, у сувязі з 90-годдзем з дня нараджэння Леніна, Баранавіцкі гаркам КПБ і гарвыканкам прынялі пастанову, у якой вырашылі пераназваць плошчу Перамогі ў плошчу Леніна, а вуліцу Міцкевіча – у вуліцу Леніна. Каб не крыўдзіць нашага класіка, у той жа час вуліцу Садовую назвалі вуліцай Міцкевіча. 

Таксама было вырашана ўрачыста закласці 22 красавіка помнік сусветнаму правадыру пралетарыята на плошчы, якая носіць яго імя. 

Помнік Сталіну, які стаяў на вуліцы Савецкай (насупраць сучаснага гатэля «Горизонт»), баранавіцкія ўлады пастанавілі перанесці ў гарадскі парк культуры і адпачынку, але падчас выкрыцця культу асобы помнік знік.

 

Закладка помніка Леніну адбылася з традыцыйным савецкім пафасам, які імітаваў усеагульную чалавечую радасць з-за з’яўлення ў горадзе новага помніка правадыру. А 12-й гадзіне мітынг пачаў першы сакратар Баранавіцкага гаркама партыі таварыш Рома Ф.Д. Пасля прагучалі гімны БССР і СССР. Затым з прамовамі выступілі партыйныя кіраўнікі, а таксама бальшавікі, прымаўшыя ўдзел у Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Пасля звыклых у такіх выпадках палымяных прамоваў было знята покрыва з гранітнай пліты, на якой залатымі літарамі было напісана: «Здесь будет сооружен памятник основателю Коммунистической партии и Советского государства В.И. Ленину».  

 

Закладка помніка Леніну ў Баранавічах, 22 красавіка 1960 года

Закладка помніка Леніну ў Баранавічах, 22 красавіка 1960 года

 

Пліта ў гонар закладкі помніка Леніну ў Баранавічах

Пліта ў гонар закладкі помніка Леніну ў Баранавічах

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up